Давер не гарантуе
Сымон СВIСТУНОВIЧ
У сваiм лiсце пенсiянер з Баранавiч Мiкалай К. паскардзiўся ў «Звязду», што доўгi час не можа прайсцi абследаванне ў цэнтральнай палiклiнiцы горада. На дактароў наракаюць многiя, але, як правiла, робяць гэта ў вуснай форме, а тут чалавек напiсаў.
Са скаргай давялося зайсцi да намеснiка галоўнага ўрача палiклiнiкi, i праблему можна было лiчыць закрытай. Высветлiлася, што цяганiна ўзнiкла па аб’ектыўнай прычыне, бо палiклiнiка абслугоўвае людзей удвая больш, чым разлiчана, хоць разам з гэтым былi i суб’ектыўныя абставiны, звязаныя з урачамi. Адным словам, пiсаць артыкул на той час не было нагоды, а тут адкрылiся факты, якiя сведчаць, што i хворыя часта заблытваюць сiтуацыю i давяраюць сваё здароўе выпадковым людзям. I не важна, што тыя ў белых халатах. Не толькi Мiкалай К. мае цэлы «букет» розных хвароб, захварэла i яго жонка. У Вольгi ўжо з год, як узнiклi праблемы з нагой. Жанчына не можа хадзiць, а дактары да гэтага часу не могуць выявiць прычыну хваробы. Не могуць у Баранавiчах? Але, найперш, неабходна легчы на ўсебаковае абследаванне ў бальнiцу. I хоць трапiць туды цяжкавата, тым не меней пасля ўмяшання ў сiтуацыю нашай газеты ўсё спрасцiлася. Ва ўсякiм разе пра гэта па тэлефоне сказалi пенсiянеры. Пакуль не пастаўлены дакладны дыягназ, пра лячэнне гаворка не можа iсцi, але чалавек шукае выйсце i часта спадзяецца на выпадак — iдзе лячыцца да прыватнiка, якога параiў нехта са знаёмых. Вось i пайшоў аўтар лiста са сваёй жонкай да доктара, якi практыкуе мануальную тэрапiю. Жанчыне тыя сеансы шкоды не зрабiлi. Iнтэнсiўны масаж нават прынёс палёгку, а вось у яе мужа пасля таго, як доктар яго «памясiў», адкрылася грыжа. Чалавек за свае ж грошы нажыў сабе яшчэ адну праблему. Дактары, улiчваючы агульны стан здароўя i спякотнае надвор’е, з аперацыяй цягнуць. А жанчына працягвае лячыцца па «наводцы». Параiлi ёй паехаць у Мiнск i паказаць нагу прафесару, якi, быццам бы, ужо дапамог не аднаму хвораму. Той прафесар працуе ў дзяржаўнай установе i яшчэ практыкуе ў прыватным «цэнтры». Доктар пагартаў медыцынскую карту хворай, паглядзеў на здымак пазваночнiка, паразважаў i зрабiў укол. Жанчына заплацiла грошы i паехала дамоў. Ад лячэння ў прафесара хворай лягчэй не стала. I тут насцярожвае адзiн момант. Вось хворага абследаваў урач, прыйшоў да нейкай высновы i назначыў лячэнне. Напэўна, усё гэта павiнна быць запiсана ў медыцынскую карту хворага, каб калегi ведалi, якое прымянялася лякарства. Сталiчны прафесар нiякага запiсу ў карце не пакiнуў, якi ўкол зрабiў i ад чаго — невядома. I цяпер нават даказаць, што ўрач жанчыну лячыў, немагчыма. Сёння вельмi многiя ўрачы працуюць не толькi ў дзяржаўных медыцынскiх установах, але i прыватных. I калi нехта думае, што ў апошнiх працуюць дактары больш высокай квалiфiкацыi, то моцна памыляюцца. Яшчэ iснуе вера, што за грошы можна атрымаць сапраўднае лячэнне. Гэта — самападман. Прыстойны i таленавiты ўрач застанецца такiм, дзе б ён нi працаваў. Сярод медыкаў, як i сярод спецыялiстаў iншых прафесiй, ёсць людзi таленавiтыя i высокапрафесiйныя. Але ж талент з’ява рэдкая, а хвораму хочацца бачыць у кожным доктару цудатворца. А калi нехта парэкамендуе ўрача, то ўзнiкае надзея, што менавiта ён дапаможа. На жаль, даволi часта пасля наведвання такога доктара ў хворага наступае расчараванне, бо ён чакаў цуду. А зараз вернемся да пенсiянераў, якiя пацiкавiлiся, цi можа «Звязда» яшчэ зрабiць для iх нейкiя захады: дапамагчы, паспрыяць, параiць. Можа. Трэба не давяраць выпадковым парадам i не хадзiць па розных урачах-прыватнiках, гэта, па-першае, а, па-другое, неабходна прайсцi поўнае абследаванне ў Баранавiчах. Няхай дактары паставяць дыягназ. Калi ў горадзе не здолеюць дапамагчы цi не ўстановяць прычыну захворвання, то трэба прасiць, каб накiравалi ў вобласць цi Мiнск. Дарэчы, у сталiцы не супраць прыняць хворую, але для гэта неабходна мець накiраванне з Баранавiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сваiм лiсце пенсiянер з Баранавiч Мiкалай К. паскардзiўся ў «Звязду», што доўгi час не можа прайсцi абследаванне ў цэнтральнай палiклiнiцы горада |
|