ДА КАНЦА ГЭТАГА ТЫДНЯ НАДВОР’Е Ў БЕЛАРУСI БУДЗЕ ДАЖДЖЛIВАЕ
БЕЛТА.
паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.
У чацвер, 5 лiпеня, ноччу на паўночным захадзе краiны, а днём на большай частцы тэрыторыi чакаюцца моцныя дажджы. Не абыдзецца без ападкаў, месцамi даволi моцных, i 6—7 лiпеня. У будучыя тры днi месцамi чакаецца ўзмацненне ветру да 15—20 метраў у секунду, адзначыла спецыялiст. Тэмпература паветра ў ноч на 5 лiпеня складзе 12—17 градусаў цяпла, днём яна павысiцца да 15—20 градусаў, на ўсходзе краiны да 26 градусаў. У пятнiцу, 6 лiпеня, у начныя гадзiны будзе крыху халадней — 10—15 градусаў цяпла, днём — ад 15 да 21 градуса вышэй за нуль. Да нядзелi тэмпературны фон iстотна не зменiцца. На большай тэрыторыi краiны пройдуць дажджы, у асобных раёнах яны будуць суправаджацца навальнiцамi. У пачатку наступнага тыдня, 9 лiпеня, дажджы пройдуць на паўночным усходзе рэспублiкi. На большай тэрыторыi Беларусi надвор’е палепшыцца. Днём чакаецца 16—22 градусы цяпла. У Брэсцкай вобласцi будзе 20—25 градусаў вышэй за нуль. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. |
|