Мiкалай ЗАЙЧАНКА: «Узровень iнфляцыi сёлета не будзе перавышаць 8 працэнтаў»
Сяргей КУРКАЧ
Аб гэтым паведамiў мiнiстр эканомiкi Беларусi Мiкалай Зайчанка на прэс-канферэнцыi, прысвечанай Дню эканамiста.
Мiнiстр адзначыў, што летась iнфляцыя была 6,6 працэнта. У чэрвенi iнфляцыя была вельмi маленькай, не больш за 0,1—0,2 працэнта, а ў жнiўнi спецыялiсты Мiнэканомiкi чакаюць нават невялiкую дэфляцыю, калi традыцыйна знiжаюцца цэны на сезонныя харчовыя прадукты. Паводле слоў мiнiстра эканомiкi, сёння ў краiне выконваюцца амаль усе галоўныя макраэканамiчныя паказчыкi. Аднак застаецца складанай сiтуацыя па знешняму гандлю. Так, паводле апошняй iнфармацыi, краiна мае з пачатку года адмоўнае знешнегандлёвае сальда на ўзроўнi 1 млрд 162 мiльёны долараў. У сувязi з дагаворнымi цяжкасцямi ў пачатку года з расiйскiмi пастаўшчыкамi энерганосьбiтаў, за 4 месяцы сёлета краiна не атрымала 430 млн USD па экспарту беларускай нафты i нафтапрадуктаў. Паралельна з павелiчэннем кошту газу i нафты будзе iсцi рост аб’ёмаў энергетычнага iмпарту. На думку Мiкалая Зайчанкi, нам трэба скарачаць iншы неiнвестыцыйны iмпарт. Забараняць спажывецкi iмпарт агулам сёння нiхто не збiраецца. Зараз будзе iсцi пошук цывiлiзаваных рычагоў i механiзмаў, якiя паспрыяюць скарацiць аб’ём такога iмпарту, адзначыў Мiкалай Зайчанка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў мiнiстр эканомiкi Беларусi Мiкалай Зайчанка на прэс-канферэнцыi, прысвечанай Дню эканамiста. |
|