Арыгiнальнасць заўсёды прыцягвае
Аляксандр ПУКШАНСКI.
Прэзентацыi «Звязды» на Вiцебшчыне часта нагадвалi сапраўднае шоў: байкеры каталi на сваiх магутных матацыклах тых, хто падпiсаўся на газету, юныя мастакi з балончыкамi ў руках стваралi пад «звяздоўскiм» брэндам свае вулiчныя экспрэс-шэдэўры.... Шмат чаго было. Паштавiкi нават параiлi нам паралельна займацца арганiзацыяй вiдовiшчаў. Многiя нашы чытачы i паштовыя работнiкi i зараз з задавальненнем успамiнаюць фокусы, якiя паказваў на галоўным вiцебскiм паштамце маг i чарадзей Сяргей ФЕЛЬДМАН. Ён — артыст арыгiнальнага жанру, якiх адзiнкi ў Беларусi. Яго чарговая ўнiкальная праграма, цяпер ужо з мыльнымi бурбалкамi, якую ён дэманструе разам з партнёршай — жонкай Таццянай, наогул аналагаў не мае! Вось як фокуснiк арыгiнальна павiншаваў нас усiх з юбiлеем «Звязды»: усяго за некалькi хвiлiн зрабiў са свежага нумара елачку, ды падчас гэтага магiчнага працэсу выказаў свае шчырыя словы:
— Мне было вельмi прыемна, калi звяздоўцы некалькi гадоў таму запрасiлi мяне выступiць у памяшканнi паштовага аддзялення, i такiм чынам падтрымаць газету. У кожнага фокуснiка ёсць маса фокусаў з газетамi, i ў мяне таксама. Я люблю працаваць на сцэне з газетамi. I проста здорава, калi я дапамог «Звяздзе» ў правядзеннi яе рэкламнай акцыi. Канешне, першыя 90 гадоў цяжка, а ў наступныя 90 будзе лягчэй!... А калi без жарту, тое, што газета «Звязда» перажыла розныя палiтычныя змены, была патрэбная i ў савецкi час, у гады перамен, i цяпер, як i раней, цiкавiць чытачоў, толькi пацвярджае, што «Звязда» заўсёды запатрабаваная. Жадаю яшчэ больш арыгiнальных матэрыялаў, больш цудоўных тэм. Калi звяздоўцы запросяць на святкаванне юбiлею старэйшай газеты рэспублiкi, мы з Таццянай з задавальненнем прыедзем i пастараемся здзiвiць рэдакцыю i чытачоў. Верце ў цуды i рабiце iх самi для сваiх родных, любiмых і блiзкiх людзей!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзентацыi «Звязды» на Вiцебшчыне часта нагадвалi сапраўднае шоў: байкеры каталi на сваiх магутных матацыклах тых, хто падпiсаўся на газету, юныя мас |
|