ДНI БУДСЛАЎСКАЙ СВЯТЫНI
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
1—2 лiпеня прайшлі ўрачыстасцi ў Санктуарыi Мацi Божай Будслаўскай, удзел у якiх узялі каля 30 тысяч вернiкаў з усёй Беларусi. Спачатку кароль Аляксандр Ягелончык падарыў будслаўскi лес айцам бернардзінам для пабудовы манастыра ў Вiльнi. Гэта было пяцьсот гадоў таму. Потым манахi пабудавалi на беразе рэчкi Сэрвач каплiчку. Пазней там быў асвечаны касцёл. У 1588 годзе на гэтым месцы з’явiлася Мацi Божая. А ў 1613 годзе з Рыма сюды быў прывезены абраз. Магчыма з таго часу i распачалiся пiлiгрымкi ў Будслаў. Штогод 2 лiпеня католiкi з усёй Беларусi iдуць да Мацi Божай Будслаўскай, якую лiчаць нябеснай апякункай Беларускай зямлi. Абраз з’яўляецца цудатворным, у 1996 годзе ён быў каранаваны Папскімі каронамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1—2 лiпеня прайшлі ўрачыстасцi ў Санктуарыi Мацi Божай Будслаўскай, удзел у якiх узялі каля 30 тысяч вернiкаў з усёй Беларусi. |
|