Камянi вёскi Камена
Калi што i сведчыць пра старажытнае паходжанне вёскi Камена Вiлейскага раёна, дык у першую чаргу яго камянi. На адным, агромнiстым валуне, якi з’яўляецца не толькi помнiкам прыроды, але i сведкам вельмi далёкiх падзей, захавалася красамоўная адзнака часоў ХI— пачатку ХII стагоддзя ў выглядзе першага хрысцiянскага крыжа. Гэты камень мае назву «Варацiшын крыж», рэдкi i надзвычай каштоўны помнiк. I вось месяц таму на беразе Вiлii з’явiўся яшчэ адзiн камянёвы помнiк. Не сведка, а сведчанне — пра мiжнародную навуковую экспедыцыю па Вiлii ажно да Вiльнi, якая пачыналася адсюль у гонар 250-годдзя экспедыцыi гiсторыка, этнографа i археолага графа Канстанцiна Тышкевiча. I хто ведае, можа на гэтым камянi адпачываў наш славуты зямляк. Шкада, што камянi — толькi маўклiвыя сведкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi што i сведчыць пра старажытнае паходжанне вёскi Камена Вiлейскага раёна, дык у першую чаргу яго камянi.
|
|