КДК Беларусi забяспечыць пастаянны кантроль за якасцю ўборачных работ i недапушчэннем прыпiсак
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 9 лiпеня прыняў з дакладам старшыню Камiтэта дзяржаўнага кантролю краiны Зянона Ломаця. Кiраўнiк КДК праiнфармаваў аб выкананнi шэрагу даручэнняў кiраўнiка дзяржавы па пытаннях, звязаных з размеркаваннем i выкарыстаннем зямельных участкаў, выкананнем зямельнага заканадаўства. У прыватнасцi, Зянон Ломаць паведамiў аб ходзе праверкi ў Мiнскiм раёне.
Паводле слоў старшынi КДК, выпрацаваны падыходы да кантролю за выкарыстаннем зямельных участкаў. Цяпер створаны рабочыя групы, у якiя ўвайшлi прадстаўнiкi сiлавых структур i Камiтэта дзяржкантролю. Такiя групы замацаваны за кожным сельскiм Саветам. Як адзначыў старшыня КДК, у першую чаргу на прыкладзе Мiнскага раёна будуць выяўлены ўсе выпадкi незаконнага выдзялення зямельных участкаў, самавольнага захопу i незаконнага будаўнiцтва. Тэрмiн правядзення праверкi — да 1 кастрычнiка. Кiраўнiк дзяржавы даў даручэнне правесцi такiя праверкi паўсюдна. Былi ўдакладнены некаторыя пытаннi, звязаныя з праверкай дзейнасцi Дзяржаўнага мытнага камiтэта. Прэзiдэнт паставiў задачу: не зацягваючы тэрмiнаў, аб’ектыўна правесцi праверку работы Дзяржаўнага мытнага камiтэта, а таксама некаторых суб’ектаў гаспадарання. Камiтэт дзяржкантролю ўнёс прапанову аб праверцы дзейнасцi Беларускай чыгункi, i кiраўнiк дзяржавы даручыў яе правесцi. Прэзiдэнт быў праiнфармаваны аб фактах неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, выдзеленых на рэканструкцыю плошчы Незалежнасцi i будаўнiцтва культурна-спартыўнага комплексу «Мiнск-Арэна». Разгледжаны таксама пытаннi ходу ўборачных работ i гатоўнасцi сельгаспрадпрыемстваў да жнiва. Камiтэт дзяржкантролю, як i ў мiнулыя гады, мае намер трымаць на пастаянным кантролi якасць уборачных работ, асаблiвая ўвага будзе ўдзелена недапушчэнню прыпiсак. У выпадку выяўлення такiх фактаў вiнаватыя асобы будуць прыцягвацца да крымiнальнай адказнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 9 лiпеня прыняў з дакладам старшыню Камiтэта дзяржаўнага кантролю краiны Зянона Ломаця. Кiраўнiк КДК праiнфарма
|
|