Калдунскi напой па зорнай цане
Таццяна ДАНIЛУШКIНА.
У аддзелах алкагольнай прадукцыi беларускiх магазiнаў — навiнка! Днямi ў продаж паступiла гарэлка «Калдун» мiнскага завода «Крышталь». Першыя 400 бутэлек напою былi выпушчаны ў якасцi сувенiрнай прома-прадукцыi для «Еўрабачання». Пасля добрых водгукаў фiнаў i гасцей фестывалю было прынятае рашэнне паставiць выраб «на канвеер». Гарэлка гэта сапраўды незвычайная: дзякуючы таму, што настоеная на сапраўдным срэбры, яна, як сцвярджаюць вытворцы, мае лекавыя ўласцiвасцi (калi не захапляцца колькасцю). Купiць «чарадзейны элiксiр» можна па «зорнай» цане — амаль за 83 тысячы рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аддзелах алкагольнай прадукцыi беларускiх магазiнаў — навiнка! Днямi ў продаж паступiла гарэлка «Калдун» мiнскага завода «Крышталь». Першыя 400 бутэ
|
|