21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вакансii «пайшлi» ў рэгiёны

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ.

З пачатку года колькасць беспрацоўных у малых гарадах Беларусi зменшылася на 7,7 працэнта — аб гэтым паведамiла прэс-сакратар Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Галiна Трафiменка. — Прычым знiжэнне ўзроўню беспрацоўя адзначана ў 26 з 29 найбольш «праблемных» у плане пошуку вакансiй населеных пунктаў, якiя ўвайшлi ў дзяржаўную, а таксама ў 11 з 13 населеных пунктаў, якiя ўключаны ў абласныя праграмы занятасцi насельнiцтва.

Як адзначыла Галiна Трафiменка, паляпшэнне сiтуацыi на рынку працы перш-наперш тлумачыцца павелiчэннем колькасцi вакансiй. З 21 тысячы працоўных месцаў, якiя было запланавана арганiзаваць у малых гарадах сёлета, толькi за студзень—май створана больш за 10 тысяч. У прыватнасцi, заўважыла Галiна Трафiменка, дадатковыя месцы ўзнiклi ў вынiку пашырэння вытворчасцi па перапрацоўцы драўнiны ў Краснаполлi, адкрыццю вытворчасцяў па пашыву жаночай бялiзны ў Воранаве, прадпрыемства па вырабу акон i дзвярэй у Скiдалi, арганiзацыi зборкi садовых трактароў i вытворчасцi малакорпусных плугоў для энерганасычанай сельгастэхнiкi ў Смаргонi.

Мiж тым, паводле звестак мiнiстэрства, нягледзячы на павелiчэнне колькасцi зваротаў (за студзень—чэрвень па дапамогу ў працаўладкаваннi прыйшлi 158,8 тыс. чалавек), у цэлым па краiне адзначана знiжэнне ўзроўню беспрацоўя — зараз ён складае 1 працэнт. Пры гэтым найбольш высокi ўзровень быў у Вiцебскай i Брэсцкай абласцях (па 1,4 працэнта), а найменшы (0,4 працэнта) — у сталiцы. Дарэчы, усяго ў пачатку лiпеня ў Беларусi было зарэгiстравана 46,3 тыс. беспрацоўных i адначасова службы занятасцi мелi звесткi аб наяўнасцi 57 тыс. вакансiй.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года колькасць беспрацоўных у малых гарадах Беларусi зменшылася на 7,7 працэнта — аб гэтым паведамiла прэс-сакратар Мiнiстэрства працы i сац
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика