Адказнаму работнiку Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi прад’яўлена абвiнавачанне ў махлярстве
Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС рэспублiкi.
Уладзiмiр Холад быў затрыманы праваахоўнымi органамi 30 чэрвеня. Сёння яму следчымi галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання МУС прад’яўлена абвiнавачанне ў махлярстве ў асаблiва буйным памеры i падбухторваннi да дачы хабару ў буйным памеры. Адносна абвiнавачанага выбрана мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Абставiны справы не раскрываюцца, паколькi яны з’яўляюцца тайнай следства, адзначылi ў МУС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС рэспублiкi. |
|