21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «У якасцi галоўнага пытання ў дыялогу з ЕС Беларусь бачыць энергетычнае супрац

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Гутарка Прэзiдэнта з намеснiкам галоўнага рэдактара газеты «Монд» па замежнай тэматыцы Крыстофам Шатло доўжылася больш за дзве з палавiнай гадзiны. Аляксандру Лукашэнку было зададзена 47 пытанняў, якiя датычылiся шырокага спектра тэм: узаемаадносiнаў Беларусi i Еўрасаюза, магчымасцяў наладжвання сур’ёзнага дыялога памiж Беларуссю i Францыяй, супрацоўнiцтва рэспублiкi з краiнамi-суседзямi, якiя ўступiлi нядаўна ў ЕС, узаемадзеяння Беларусi з новымi знешнепалiтычнымi партнёрамi, у тым лiку з Венесуэлай, будаўнiцтва ў рэспублiцы атамнай электрастанцыi, уступлення Беларусi ў СГА.

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 10 лiпеня даў iнтэрв’ю французскай газеце «Монд».

Французскi журналiст цiкавiўся тым, як Беларусь пераадолела наступствы iстотнага павелiчэння цэн на расiйскiя энерганосьбiты, перспектывамi далейшага саюзнага будаўнiцтва. Аляксандр Лукашэнка выказаў сваю думку адносна размяшчэння элементаў ПРА ЗША ў еўрапейскiх краiнах, прасоўвання НАТА на Усход, сiтуацыi ва Украiне i магчымых перспектыў далейшых аб’яднальных працэсаў на постсавецкай прасторы.

У час iнтэрв’ю былi закрануты i актуальныя пытаннi, якiя датычацца ўнутрыпалiтычнага жыцця рэспублiкi: узаемаадносiнаў улады i апазiцыi, аптымiзацыi сацыяльных iльгот, прычын адсутнасцi ў Беларусi так званай партыi ўлады.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь будзе вiтаць сур’ёзны дыялог з новым кiраўнiцтвам Францыi. «Хацелася б, каб новае французскае кiраўнiцтва, вывучыўшы сiтуацыю i тое, што адбываецца сёння памiж Беларуссю i Еўрасаюзам, Беларуссю i Францыяй, зрабiла з гэтага адпаведныя высновы. Мы будзем вiтаць, калi новае кiраўнiцтва Францыi зверне на гэта ўвагу, i мы будзем весцi сапраўды сур’ёзны, салiдны дыялог, як гэта было прыкладна 8—10 гадоў таму», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

На думку Прэзiдэнта, пашырэнне НАТА i размяшчэнне элементаў ПРА ЗША на тэрыторыi Польшчы i Чэхii — гэта, перш за ўсё, пытанне бяспекi самiх еўрапейцаў, а не Беларусi. «ЗША, не параiўшыся са сваiмi еўрапейскiмi партнёрамi, узмацняюць прысутнасць у гэтым рэгiёне. Еўрапейцы робяць выгляд, што гэтага не заўважаюць, маўчаць. Але мы ведаем, чым можа абярнуцца гэта маўчанне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзiдэнта, Беларусь сёння адводзiць энергетычнаму супрацоўнiцтву галоўнае месца ў дыялогу з Еўрасаюзам.

«Пытанне забеспячэння энерганосьбiтамi з’яўляецца найважнейшым перш за ўсё для еўрапейцаў, i гэтай праблемай еўрапейцы павiнны былi даўно заняцца, не чакаючы крызiсу ў адносiнах памiж Беларуссю i Расiяй, якi балюча ўдарыў па ЕС, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — У якасцi галоўнага ў дыялогу Беларусь—Еўрасаюз мы паставiлi менавiта гэта пытанне, а не нейкiя эфемерныя праблемы. Напэўна, еўрапейцы з-за iнертнасцi пакуль не заўважаюць гэтых праблем. Але паверце, гэтыя праблемы ўдараць па тых палiтыках, якiя ў ЕС сёння iх не заўважаюць».

«Спадзяюся, што новы прэзiдэнт Францыi i новае кiраўнiцтва, энергiчнае, маладое, убачаць гэтыя праблемы i тады ацэняць Беларусь», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Газета «Монд» — уплывовае штодзённае грамадска-палiтычнае выданне Францыi, якое публiкуе матэрыялы на розныя тэмы: палiтычныя, эканамiчныя, культурныя, а таксама размяшчае сур’ёзныя аналiтычныя агляды. Заснаваная ў 1944 годзе, сёння гэта газета з’яўляецца лiдарам па тыражу сярод такiх выданняў, апярэджваючы такiя буйныя французскiя газеты, як «Фiгаро» i «Лiберасьён». Цяпер у штаце рэдакцыi газеты працуюць каля 4000 супрацоўнiкаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 10 лiпеня даў iнтэрв’ю французскай газеце «Монд».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика