Аляксандр Лукашэнка павiншаваў лётчыка-касманаўта СССР Пятра Клiмука з 65-годдзем
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў лётчыка-касманаўта СССР двойчы Героя Савецкага Саюза Пятра Клiмука з 65-годдзем.
Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што, выконваючы адказныя i складаныя заданнi на арбiце, знаходзячыся на працягу многiх гадоў у авангардзе касмiчнай галiны, Пётр Клiмук унёс вялiкi ўклад у асваенне космасу, развiццё навукова-тэхнiчнага патэнцыялу Айчыны. «Беларусь ганарыцца Вамi, адным з самых праслаўленых сваiх землякоў, i асаблiва ўдзячна Вам за садзейнiчанне ўмацаванню дружбы i ўзаемаразумення двух брацкiх народаў», гаворыцца ў вiншаваннi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў лётчыка-касманаўта СССР двойчы Героя Савецкага Саюза Пятра Клiмука з 65-годдзем. |
|