21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алег Праляскоўскi: «Адкрытая размова з народам — безумоўная прымета сiлы ўлады»

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кар. БЕЛТА.

Адкрытая размова з народам — безумоўная прымета сiлы ўлады i надзейны залог даверу людзей. Аб гэтым заявiў памочнiк Прэзiдэнта Беларусi — начальнiк галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Алег Праляскоўскi ў гутарцы з журналiстамi.

«Называць рэчы сваiмi iмёнамi i гаварыць аб праблемах прама i шчыра — самая сумленная i самая лепшая iнфармацыйная тактыка», — перакананы Алег Праляскоўскi.

Ён падкрэслiў, што Беларусь — адна з нямногiх краiн свету, дзе дэбаты на важнейшых нарадах у Прэзiдэнта паказваюць практычна ў рэжыме прамога эфiру. «Нашы грамадзяне ўсё бачаць i чуюць самi, i самi могуць ацанiць тое, што адбываецца», — сказаў памочнiк кiраўнiка дзяржавы.

Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу на тым, што i ў апошнiя месяцы ўлада нiчога не ўтойвала ад грамадзян — нi складанасць перагавораў з Расiяй па пытаннях энергетыкi, нi магчымыя праблемы ў эканомiцы. «Нашы грамадзяне яшчэ ў пачатку года пачулi дакладную пазiцыю кiраўнiка дзяржавы — нiякага абвалу, нiякага крызiсу не будзе. Гэта цалкам выключана. Так яно i адбылося», — адзначыў Алег Праляскоўскi.

«Нашы апаненты спадзявалiся, што мы адмаўчымся па пытаннях АЭС i льгот. Гэта неразумныя надзеi. Навошта ўладзе адмоўчвацца, калi нам ёсць што сказаць? Калi рашэннi прымаюцца ў iнтарэсах большасцi. Калi ёсць выразныя i дакладныя лiчбы, якiя ўсё расстаўляюць па сваiх месцах».

Паводле яго слоў, ні пра якую «савецкую сiстэму iдэалагiчнай работы» ў Беларусi не можа быць i гаворкi. Сёння чалавека можна толькi пераконваць, цудоўна разумеючы, што ў яго заўсёды знойдзецца маса крынiц iншай, альтэрнатыўнай iнфармацыi. Аб гэтым заявiў памочнiк Прэзiдэнта.

Памочнік кіраўніка дзяржавы таксама падкрэслiў, што iнфармацыйная прастора Беларусi свабодная. «У нас распаўсюджваюцца дзесяткi i нават сотнi недзяржаўных друкаваных выданняў — i мясцовых, i замежных. У кнiжных магазiнах прадаецца самая разнастайная лiтаратура. Мiльёны людзей глядзяць дзесяткi тэлеканалаў па спадарожнiкавай сувязi або ў мясцовых кабельных сетках. У рэшце рэшт, ёсць Iнтэрнэт, колькасць карыстальнiкаў якога павялiчваецца гiганцкiмi тэмпамi», — сказаў Алег Праляскоўскi.

Пры гэтым ён адзначыў, што фактычна i дзяржаўныя СМI, i «iдэалагiчная вертыкаль» працуюць у рэальна канкурэнтным асяроддзi, i з цягам часу жорсткасць канкурэнцыi будзе толькi ўзрастаць. Таму ўжо сёння варта самым энергiчным чынам асвойваць тыя сферы, якiя будуць панаваць заўтра, перш за ўсё Iнтэрнэт.

Паводле слоў Алега Праляскоўскага, беларускiя журналiсты часам не паспяваюць за тэхнiчным прагрэсам, а Iнтэрнэт-версii друкаваных выданняў слаба наведваюцца. «Лiчу, што ў блiжэйшы час нам трэба будзе сур’ёзна паправiць стан спраў у гэтай сферы», — падкрэслiў памочнiк Прэзiдэнта Беларусi.

«Калi б беларуская апазiцыя па-сапраўднаму жадала супрацоўнiчаць з уладай на карысць Беларусi, то перш за ўсё яна павiнна была б перастаць аблiваць граззю ўласную краiну за мяжой», — сказаў Алег праляскоўскі.

Ён падкрэслiў, што i ў Еўропе, i ў ЗША цудоўна разумеюць, што нацыянальныя iнтарэсы павiнны быць заўсёды вышэй за скарацечныя палiтычныя сваркi. «На жаль, да ўзроўню цывiлiзаванай еўрапейскай апазiцыi нашы «мясцовыя кадры» не дараслi. Яны робяць роўна наадварот — раз’язджаюць па свеце i з году ў год нудна ўпрошваюць увесцi то адны, то другiя санкцыi супраць Беларусi».

У якасцi апошняга такога прыкладу памочнiк Прэзiдэнта назваў дзейнасць лiдараў так званых «незалежных беларускiх прафсаюзаў». «Чым яны павiнны займацца? Абаронай iнтарэсаў працоўных. Замест гэтага яны цалкам адкрыта дабiвалiся таго, каб нашу краiну пазбавiлi гандлёвых прэферэнцый ЕС. Гэта значыць, адкрыта дзейнiчалi супраць iнтарэсаў работнiкаў, супраць тых, каго павiнны абараняць. I пасля гэтага здзiўляюцца, што рэйтынг iх падтрымкi ўнутры Беларусi iмклiва наблiжаецца да нуля», — адзначыў Алег Праляскоўскi.

Паводле яго слоў, жаданне апазiцыянераў гаварыць з уладай дыктуецца простай акалiчнасцю. Апошнiм часам i ЕС, i ЗША скарачаюць аб’ём фiнансавання беларускай апазiцыi, усё больш пераконваючыся ў яе поўнай недзеяздольнасцi. «Адпаведна, у апазiцыi два выйсці — або выводзiць дзесяткi тысяч на вулiцы (але гэта не атрымлiваецца, паколькi людзi нiкуды выходзiць не хочуць), або прасiцца на дыялог з уладай (каб потым паказаць сваiм спонсарам — паглядзiце, улада з намi мае справу, значыць, мы — сiла...)», — растлумачыў памочнiк кiраўнiка дзяржавы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкрытая размова з народам — безумоўная прымета сiлы ўлады i надзейны залог даверу людзей. Аб гэтым заявiў памочнiк Прэзiдэнта Беларусi — начальнiк га
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика