Дэпутаты падрыхтуюць да лiстапада законапраект аб прадастаўленнi iншаземцам статусу бежанца
Наталля IЛЬIЧОВА, БЕЛТА.
Парламентарыi працуюць цяпер над законапраектам «Аб прадастаўленнi замежным грамадзянам i асобам без грамадзянства статусу бежанца, дадатковай або часовай абароны ў Рэспублiцы Беларусь». Плануецца, што да лiстапада ён будзе гатовы для разгляду на сесii ў першым чытаннi. Такое рашэнне было прынята на пасяджэннi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i сродках масавай iнфармацыi, у якой знаходзiцца названы законапраект. Як адзначыў старшыня камiсii Юрый Кулакоўскi, такi нарматыўны акт неабходны, таму што «ў любой дэмакратычнай дзяржаве павiнна быць створана прававая аснова, каб абараняць бежанцаў». «Хоць на гэты момант пытанне бежанцаў у Беларусi не вельмi актуальнае, сiтуацыя ў любую мiнуту можа змянiцца, калi ў суседнiх краiнах адбудуцца сацыяльныя або палiтычныя катаклiзмы», — лiчыць парламентарый.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парламентарыi працуюць цяпер над законапраектам «Аб прадастаўленнi замежным грамадзянам i асобам без грамадзянства статусу бежанца, дадатковай або час |
|