Штогадовая вучоба кiраўнiкоў загранустаноў Беларусi пройдзе ў Мiнску па 19 лiпеня
Кар. БЕЛТА.
Як паведамiлi ў прэс-службе МЗС Беларусi, будзе арганiзавана серыя спецыяльных семiнараў. Перад пасламi выступяць кiраўнiкi органаў дзяржкiравання па пытаннях асноўных напрамкаў дзяржаўнай эканамiчнай палiтыкi, уключаючы iнавацыi i развiццё прамысловага патэнцыялу Беларусi. Кiраўнiкi загранустаноў атрымаюць магчымасць больш дэталёва вывучыць экспартны патэнцыял сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Беларусi, а таксама цяперашнiя турыстычныя магчымасцi нашай краiны. Плануецца, што паслы наведаюць ААТ «Бабруйскаграмаш», ААТ «Белшына», ААТ «Фандак», ААТ «Слуцкi цукрова-рафiнадны камбiнат», ААТ «Слуцкi сыраробны камбiнат», ААТ «Слуцкi мясакамбiнат». Адбудуцца сустрэчы з кiраўнiцтвам Магiлёўскай i Мiнскай абласцей, а таксама канцэрнаў «Белнафтахiм» i «Беллеспаперапрам».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi ў прэс-службе МЗС Беларусi, будзе арганiзавана серыя спецыяльных семiнараў.
|
|