21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэзерваў яшчэ шмат для рэалiзацыi Ўказа Прэзiдэнта

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

Падыходзiш да адмiнiстрацыйнага будынка, дзе размясцiлiся Вуглоўскi сельсавет i праўленне сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Брагiнскi» i адразу бачыш, што тут клапоцяцца аб добраўпарадкаваннi населенага пункта, аб яго жыхарах. Бо, прызнаемся, не ў кожнай цэнтральнай сядзiбе той цi iншай сельскагаспадарчай арганiзацыi Гомельшчыны можна ўбачыць з любоўю аформленую алею з партрэтамi перадавiкоў вытворчасцi. А пра фантан ужо i гаварыць не даводзiцца, бо цi ёсць ён у кожным райцэнтры? А тут — вось ён, ускiдвае ўгару прахалодныя струменi вады. Прыемна.

А што ў самiм будынку? Найбольш прыкметнымi рэчамi з’яўляюцца тут iнфармацыйны стэнд i папкi, у якiх змешчаны шматлiкiя матэрыялы на розныя прававыя i iншыя важныя тэмы, узоры заяў i г.д., а таксама музей гiсторыi гаспадаркi. Якiх толькi экспанатаў тут няма, сабраных з усiх дзевяцi населеных пунктаў сельсавета. I фатаграфii, i ўспамiны слынных землякоў, якiя вяртаюць нас у 30-я гады мiнулага стагоддзя калi ў масавым парадку iшла калектывiзацыя, i выразкi з пасляваенных газет, i прадметы працы i побыту вяскоўцаў накшталт ложка i куфра, якiм па 180 гадоў, i г.д.

Памянёнае вышэй уражанне яшчэ больш узмацняецца, калi пабываеш у фельчарска-акушэрскiм пункце, у якiм аказваецца медыцынская дапамога сельскiм жыхарам, праводзiцца прафiлактычная работа па папярэджанню захворванняў i iнш., зазiрнеш у дзiцячы садок цi проста пройдзеш па вулiцы. Вунь будуецца Дом культуры, вунь каля ашчаднай азярыны сядзяць два—тры рыбакi з вудачкамi, вунь пастаўлены новыя агароджы i каля хат i вакол могiльнiка.

Паказваючы ўсё гэта, старшыня сельсавета Валерый Краўчанка адзначае, што на гэтай пасадзе ён працуе чатыры гады i апошнiм часам тут нямала ўжо добрых змяненняў. Але не трэба думаць, што менавiта ён усё тут «перавярнуў», «перабудаваў». Усё зусiм не так, бо калi б не было ўзаемаразумення з Кiраўскiм СВК «Брагiнскi» Анатолем Хадаском, якi з’яўляецца членам сельвыканкама, дык цi наўрад давялося б гаварыць аб тых пазiтыўных змяненнях.

Узяць, напрыклад, той жа фантан. Узведзены ён з дапамогай гаспадаркi. А помнiк землякам, якiя загiнулi ў час Вялiкай Айчыннай вайны. Цi то ад часу, цi то ад дрэннай работы ён прыйшоў у аварыйны стан, i гэтае пытанне было вынесена на парадак дня пасяджэння сельсавета. Гаспадарка выдзелiла тады 16 мiльёнаў рублёў на ўстаноўку новага помнiка на вясковай плошчы, у людным месцы.

Або той жа музей. Каму ён больш патрэбен — сельсавету цi гаспадарцы? Усiм вяскоўцам, бо нельга забываць гiсторыю роднага краю, яе старонкi, што мае вялiкае выхаваўчае значэнне для ўсiх. Таму СВК «Брагiнскi» выдзелiў памяшканне для яго, зрабiў там неабходныя падрыхтоўчыя работы для размяшчэння экспанатаў, у зборы якiх прынялi ўдзел i школьнiкi, i дарослыя; афармленне ж музея ўзяла на сябе сакратар сельсавета Марыя Хадасок. I атрымаўся ён такi, што сюды наладжваюць экскурсii не толькi з iншых сельсаветаў раёна, але i некаторых райцэнтраў вобласцi.

Нельга не сказаць i аб такой iнiцыятыве сельсавета, як знос аварыйных збудаванняў (нежылых хат, хлявоў, розных iншых памяшканняў), якiя псуюць знешнi выгляд вёскi, якая, дарэчы, носiць статус аграгарадка, i якiя ўяўляюць сабой пэўную небяспеку ў тым сэнсе, што яны па той цi iншай прычыне могуць загарэцца i нарабiць бяды. Дык вось, для ўказаных мэтаў створана камiсiя, якая абследавала тыя збудаваннi i прымала адпаведныя рашэннi. Знос (29 будынкаў) ажыццяўляўся таксама з дапамогай гаспадаркi. Засталося ж разабрацца яшчэ з сямю дамамi, гаспадары якiх жывуць у тутэйшай мясцовасцi i не прымаюць адпаведных мераў па навядзенню парадку. Таму сельсавету ў адносiнах да iх давядзецца звяртацца ў судовыя органы.

Можна прыводзiць яшчэ i яшчэ прыклады таго, як сельсавет актыўна ўмешваецца ў жыццё вяскоўцаў, дапамагае iм, выхоўвае ў iх пачуццё гаспадара. Аднак на зададзенае пытанне, цi адчувае сябе кiраўнiк яго галоўным гаспадаром на падведамнай тэрыторыi, як гэта прадугледжана Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 21 «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва» Валерый Мiкалаевiч без роздуму адказаў: не, не зусiм адчувае. Якiя ж прычыны гэтага?

Самая асноўная з iх — на балансе сельсавета няма фiнансавых сродкаў у дастатковай колькасцi. Былi б яны, населеныя пункты можна было б добраўпарадкаваць як аграгарадок Вуглы. А так што? Агароджы там старыя, разваленыя. Сем звалак перапоўненыя смеццем i патрабуюць уборкi. Вялiкай праблемай сталi аварыйныя дрэвы на вулiцах вёскi. Пры вялiкiм ветры людзi баяцца знаходзiцца дома. Звяртаюцца ў сельсавет па дапамогу: зрэжце iх. Такiх дрэў у населеных пунктах сельсавета ажно трыццаць. Знос iх патрабуе немалой сумы грошай, бо ў залежнасцi ад дыяметра ствала дрэва кошт работы складае да пяцiсот тысяч рублёў на адно дрэва.

З самымi рознымi пытаннямi звяртаюцца людзi ў сельсавет, i адно з iх — вулiчнае асвятленне вёсак у зiмовы перыяд, а таксама пашкоджаннi водаправодных сетак. I калi з апошнiм пытаннем па прэзiдэнцкаму рашэнню (i не толькi ў названым сельсавеце — У.П.) напруга спадае, бо водаправод у Вуглах перададзены на баланс раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркi, дык з першым яна яшчэ застаецца. I калi раней работнiкi яго турбавалi РЭС (раён электрычных сетак) тэлефоннымi званкамi, дык зараз — заказнымi пiсьмамi, у якiх выкладаюцца заяўкi на правядзенне неабходных работ. Практыка паказвае, што гэта форма звароту больш эфектыўная, бо тыя пiсьмы трэба рэгiстраваць i адказваць на iх у пэўныя тэрмiны.

— А цi можаце вы ў сваёй рабоце, Валерый Мiкалаевiч, разлiчваць на дапамогу тых жа старастаў?

— Разлiчваць можна, але калi прызнацца шчыра, дык сапраўдную дапамогу аказвае нам толькi адзiн з iх — Мiхаiл Кузьмiч Свiрыдзенка з Лубенiкаў. Мяркую, што калi б была магчымасць нейкiм чынам заахвоцiць работу старастаў, аддача iх была б куды большай. А так што, рэзервовы фонд у нас мiзэрны. Iншая справа СВК «Брагiнскi», у якога ёсць фiнансавыя сродкi, тэхнiка, матэрыяльныя рэсурсы. Народ часцей звяртаецца да яго кiраўнiка Анатоля Iванавiча Хадаска, якi, напомню, з’яўляецца членам сельвыканкама i з якiм у сельсавета поўнае ўзаемаразуменне.

Усё апiсанае вышэй было зафiксавана ў час правядзення выязнога пасяджэння прэзiдыума Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў «Аб ходзе рэалiзацыi Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 студзеня 2007 года № 21 «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва» ў Брагiнскiм раёне. Удзельнiкамi яго з’яўлялiся таксама старшынi раённых Саветаў дэпутатаў Гомельшчыны, раёнаў, якiя найбольш пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, i старшынi сельскiх i пасялковага Савета дэпутатаў Брагiншчыны.

Павучальным i карысным было гэтае пасяджэнне, бо яно iшло ад жыцця, аналiзавала як ролю органаў мясцовага кiравання i самакiравання пярвiчнага ўзроўню, так i раённага Савета дэпутатаў у названых вышэй пытаннях. Было адзначана, што пасялковы i восем сельсаветаў раёна маюць усе ўмовы для належнай работы ў плане забеспячэння iх сотавай сувяззю i аўтамабiлямi, камп’ютарамi, капiравальнымi i факсiмiльнымi апаратамi. У красавiку—маi на сесiях названых Саветаў былi разгледжаны пытаннi рэалiзацыi Указа, для аказання практычнай i метадычнай дапамогi распараджэннем старшынi райвыканкама за пасялковымi i сельскiмi Саветамi замацаваны члены райвыканкама i яго адказныя работнiкi i г.д. Аб выкананнi канкрэтных пунктаў Указа сведчаць i наступныя факты: на баланс КЖУП «Брагiнскае» перададзены водаправод у Вуглах, праводзiцца iнвентарызацыя дарог населеных пунктаў раёна для перадачы iх «Гомельаблдарбуду», выбраны органы тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання (42 старасты, 8 вулiчкамаў i чатыры дамавыя камiтэты), праводзяцца конкурсы-агляды на лепшае добраўпарадкаванне i санiтарны стан усiх 80 населеных пунктаў раёна, агляд на лепшы сельскi i пасялковы Савет дэпутатаў па арганiзацыйна-масавай i арганiзатарскай рабоце.

Усё гэта добра. Аднак побач са станоўчым у выкананнi Указа маецца i шэраг недахопаў. З боку раённага Савета дэпутатаў мала ўдзяляецца ўвагi вучобе старшыняў, сакратароў выканкамаў, дэпутатаў Савета пярвiчнага тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання, абмену перадавым вопытам работы. А як растлумачыць такiя факты, звязаныя з нiзкай актыўнасцю дэпутацкага корпусу райсавета дэпутатаў? Дэпутаты не рэалiзоўваюць сваё права на дэпутацкi запыт, зварот дэпутата, не выказваюць крытычных заўваг на сесiях Савета. Чамусьцi не практыкуюцца справаздачы дэпутатаў на сесiях Савета аб сваёй дзейнасцi ў пастаянных камiсiях, выбарчых акругах, а пасяджэннi пастаянных камiсiй Савета праводзяцца нерэгулярна.

У рабоце Саветаў пярвiчнага тэрытарыяльнага ўзроўню звернута ўвага на нездавальняючы знешнi выгляд асобных адмiнiстрацыйных будынкаў, а таксама добраўпарадкаванне прылеглых да iх тэрыторый. Не ва ўсiх сельсаветах, а дакладней, каля iх будынкаў, ёсць iнфармацыйныя шчыты з указаннем графiкаў прыёму грамадзян кiраўнiкамi абласнога i раённага выканкамаў, Саветаў дэпутатаў, звесткi аб укараненнi сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельнiцтва, аб участковым iнспектары i г.д.

— Адным словам, — канстатаваў старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Валерый Сялiцкi пры падвядзеннi вынiкаў выязнога пасяджэння прэзiдыума, — у раёне рэзерваў для рэалiзацыi Указа Прэзiдэнта краiны яшчэ многа. Мы разумеем, што праблемай яго з’яўляецца падбор кадраў, лiдараў, якiя б вялi за сабой людзей i на ўстаноўку агароджаў у вёсках, i будаўнiцтва спартыўных пляцовак i г.д. Чэргаў на пасады старшыняў сельсаветаў у раёне няма i не будзе, як недастаткова ў iх i фiнансавых магчымасцяў. Але Указ адкрыў для iх новыя гарызонты работы ў многiх напрамках, i гэта неабходна выкарыстаць у поўнай меры.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падыходзiш да адмiнiстрацыйнага будынка, дзе размясцiлiся Вуглоўскi сельсавет i праўленне сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Брагiнскi» i адр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика