21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

НОВАЕ «АДЗЕННЕ» ДЛЯ СТАРОГА ФАСАДА

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Нават школьнiкi на Вiцебшчыне на практыцы вучацца эканомiць цяпло i электрычнасць. У прыватнасцi, у вiцебскай гiмназiі № 6 выкладаецца спецыяльны курс, распрацаваны ў Вiцебскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя П.М. Машэрава. Займаюцца вучнi i сваiмi ўласнымi распрацоўкамi ў гэтым накiрунку. Напрыклад, некалькi гiмназiстаў распрацавалi рабочы праект будаўнiцтва невялiкай ГЭС на Заходняй Дзвiне, энергii якой хопiць для забеспячэння цэлага жылога мiкрараёна. А ўжо як правiльна размарозiць халадзiльнiк i г.д., у падлеткаў цяпер могуць павучыцца i дарослыя.

Як паведамiлi ва ўпраўленнi ЖКГ Вiцебскага аблвыканкама, акрамя таго, што павялiчваецца доля выкарыстання мясцовых вiдаў палiва, адным з прыярытэтных накiрункаў для вобласцi з’яўляецца ўстаноўка новых, больш магутных спецыяльных катлоў з аўтаматычнай загрузкай. Вядзецца таксама актыўная агiтацыйная работа па ўстаноўцы ў кватэрах лiчыльнiкаў цяпла, што дазволяць жыльцам самiм кантраляваць тэмпературу ў ацяпляльны перыяд. Дарэчы, зараз усе новыя дамы спраектаваны з мэтай эканомнага выкарыстання ўсiх вiдаў энергii. Каб i ў старых дамах захаваць як можна больш цяпла, iх фасады пакрываюць спецыяльнымi плiтамi. Мiж iншым, такое новае адзенне дамоў яшчэ i выглядае прыгожа. Першымi так званыя «хрушчоўкi» такiм чынам аднавiлi палачане. Такая ж методыка пачала прымяняцца некалькi гадоў таму ў Вiцебску на вулiцы Смаленскай, i зараз гэтыя старыя дамы адразу i не распазнаць. А сёлета памаладзеюць i ўцепляцца фасады на праспекце Чарняхоўскага ў абласным цэнтры.

Каб зэканомiць ужыванне энергii, на «Вiцебскводаканале» некалькi гадоў таму пачалi мадэрнiзаваць абсталяванне. Напрыклад, на некалькiх водазаборах задзейнiчана спецыяльная сiстэма, што рэгулюе работу рухавiкоў у залежнасцi ад нагрузкi на iх. У вынiку зэканомлены дзесяткi мiльёнаў рублёў.

Канешне, у цэлым рэгiёне пытаннi эканомii, ды i ўсёй работы ЖКГ яшчэ далёкiя ад iдэалу. Безумоўна, спадчына, што засталася ЖКГ яшчэ з савецкiх часоў, не самая каштоўная: тысячы шматпавярховых дамоў трэба капiтальна рамантаваць, у многiх да гэтага часу няма гарачага водазабеспячэння. А грошай на вырашэнне гэтых пытанняў выдзяляецца ў разы меней, чым патрабуецца. Пры гэтым, як адзначаюць у Камiтэце дзяржкантролю Вiцебскай вобласцi, устаноўлены факты нямэтавага выкарыстання сродкаў, прадугледжаных на той жа рамонт жылля.

У прыватнасцi, падчас работы «гарачай лiнii» кiраўнiк дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю Беларусi Сяргей Бараноўскi на пытанне жыхара Аршаншчыны адказаў, што дзве крымiнальныя справы ўзбуджаны пасля праверкi КУП «Райжылфонд» Аршанскага раёна, якi непасрэдна павiнен займацца капрамонтам. Былi высветлены значныя факты парушэння эксплуатацыi кацельняў, у вынiку чаго па асобных кацельнях штомесячныя страты цеплавой энергii складалi да 75 працэнтаў. Адна з прычын вялiкiх страт цеплаэнергii — зношанасць цеплавых сетак ад 80 да 100 працэнтаў... А грошы, што планавалася патрацiць на рамонт крынiц цеплазабеспячэння i г. д., былi выкарыстаны неэфектыўна.

Сёлета на Вiцебшчыне на энергазберажэнне будзе выдаткавана больш за 100 мiльярдаў рублёў. Падлiчана, што такiя iнвестыцыi акупляюцца эфектыўна. Толькi б на месцах таксама вучылiся эканомiць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нават школьнiкi на Вiцебшчыне на практыцы вучацца эканомiць цяпло i электрычнасць. У прыватнасцi, у вiцебскай гiмназiі № 6 выкладаецца спецыяльны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика