21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чырвонаму Крыжу чырванець не даводзiцца. За сваю дзейнасць

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

Мiжнародная федэрацыя Таварыства Чырвонага Крыжа i Чырвонага Паўмесяца пачала ажыццяўляць чарнобыльскую Праграму гуманiтарнай дапамогi i рэабiлiтацыi (CHARP) у пачатку 1990 года ў адносiнах да групы людзей высокай рызыкi (дзецям), што пражывалi на забруджанай тэрыторыi. Сёння гэты мiжнародны праект дзейнiчае ў шасцi абласцях нашай краiны, Расii i Украiны — Гомельскай, Магiлёўскай, Брэсцкай, Бранскай, Жытомiрскай i Ровенскай.

Аб гэтым i iшла размова на пасяджэннi Мiждзяржаўнага Чарнобыльскага Каардынацыйнага Камiтэта па чарнобыльскай праграме, якое гэтымi днямi адбылося ў Рэспублiканскiм навукова-практычным цэнтры радыяцыйнай медыцыны i экалогii чалавека (г. Гомель. Як адзначылi каардынатар чарнобыльскай праграмы ад Мiжнароднай праграмы Федэрацыi Чырвонага Крыжа i Чырвонага Паўмесяца Мiкалай Нагорны i генеральны сакратар Таварыства Чырвонага Крыжа Рэспублiкi Беларусь Вiктар Калбанаў, ёдны ўдар атрымала ў той цi iншай ступенi ўсё насельнiцтва нашай краiны. Доўгатэрмiновыя вынiкi Чарнобыля застаюцца няяснымi, i сёння даказаным наступствам яго з’яўляецца такая паталогiя, як рак шчытападобнай залозы. Спецыялiсты лiчаць, што пiк яго распаўсюджанасцi ў групе тых, хто на момант катастрофы знаходзiўся ва ўзросце да васемнаццацi гадоў, усё яшчэ наперадзе. Не выключана таксама магчымае павелiчэнне колькасцi iншых паталогiй i злаякасных новаўтварэнняў, выклiканай iанiзуючай радыяцыяй, бо ўжо зараз у многiх назiраецца перадракавая паталогiя, якая нарастае, зафiксаваны рак малочнай залозы, iншыя негатывы. Таму праграма CHARP будзе прадоўжана.

Праўда, апошнiм часам цiкавасць да яе мiжнародных арганiзацый знiжаецца ў сувязi з тым, што ў тых цi iншых краiнах адбываюцца землятрусы, ураганы, цунамi i г.д., i грашовыя сродкi iх паступаюць туды. Але не трэба забываць: тое, што нарабiў землятрус, можна аднавiць за два—тры гады, а негатыўныя вынiкi Чарнобыля расцягваюцца на многiя-многiя дзесяцiгоддзi. I трэба тут сказаць, што ў цэлым тэндэнцыя па фiнансаванню праграмы CHARP на працягу апошнiх некалькiх гадоў не была пазiтыўнай. Так, у 2001—2002 гадах бюджэт так званага заклiку дактароў папоўнiўся толькi на 30—32 працэнты. У той жа час доўгатэрмiновыя дзеяннi, неабходныя для пераадолення вынiкаў катастрофы, патрабуюць, каб праграма мела стабiльныя крынiцы фiнансавання.

Летась яна атрымала падтрымку ад iрландскага ўрада ў суме 500 тысяч еўра, i гэты грант прызначаны да мая 2009 года, таму Мiждзяржаўны Каардынацыйна Камiтэт мае намер звярнуцца да шэрагу мiжнародных арганiзацый, каб яны выступiлi ў адносiнах да праграмы CHARP у якасцi донараў. Тым больш што ў канцы 2008 года Мiжнародная федэрацыя Таварыстваў Чырвонага Крыжа i Чырвонага Паўмесяца выходзiць з чарнобыльскай праграмы. Значыць на парадак дня паўстае пытанне аб пашырэннi так званага мясцовага ўкладу ў яе, якi сёння дасягнуў 20 працэнтаў агульнага аб’ёму дапамогi, паступова ўскладваючы большую адказнасць за чарнобыльскiя справы на рэгiянальныя i мясцовыя дзяржаўныя структуры аховы здароўя. Нацыянальныя таварыствы Чырвонага Крыжа Беларусi, Расii i Украiны не плануюць закрываць праграму пасля 2008 года i будуць працягваць пошук iнтэрнацыянальнай падтрымкi i паралельна павялiчваць унутраны ўклад у яе, аб чым i падпiсана пагадненне памiж iмi, дзе ўпор таксама робiцца на ўзмацненне прафiлактычнай, дыягнастычнай i лячэбнай дзейнасцi пацярпелых рэгiёнаў.

Летась i сёлета чарнобыльская праграма была сканцэнтравана на медыцынскi скрынiнг шчытападобнай залозы ў людзей, якiя былi ва ўзросце да сарака гадоў у час выбуху на чарнобыльскiм рэактары i якiя пражываюць на радыяцыйна забруджаных тэрыторыях памянёных вышэй шасцi абласцей Расii, Украiны i Беларусi. У 2006 годзе каля 156 тысяч iх атрымалi дапамогу непасрэдна па ўказанай праграме, прыблiзна столькi ж будзе i сёлета.

Пры гэтым скрынiнг быў сфакусiраваны на аператыўных раёнах, якiя даўно не абследавалiся гэтым метадам або не абследавалiся наогул па шчытападобнай залозе. Працавала шэсць мабiльных (перасоўных) дыягнастычных лабараторый, тры з якiх у нашай краiне, i летась былi правераны ў рамках праграмы 91 086 чалавек. Спецыялiсты iх выявiлi 36 136 выпадкаў розных адхiленняў (паталогiй), i ў 40 працэнтаў абследаваных гэта былi паталогii шчытападобнай залозы на розных стадыях iх развiцця. 6991 пацыент быў накiраваны з падазрэннем на рак у спецыялiзаваныя медыцынскiя ўстановы для далейшага абследавання, а ў 212 выпадках ён быў пацверджаны. Для параўнання: у 2005 годзе такiх выпадкаў было 221.

Акрамя раку шчытападобнай залозы, спецыялiсты мабiльных лабараторый у ходзе скрынiнгу выявiлi 13 788 выпадкаў вузлавой паталогii, 11 919 — дыфузнага зоба i 6769 — тырэадзiту, якiя, калi не пралячыць гэтых людзей, маглi б перарасцi ў рак шчытападобнай залозы. Работнiкi лабараторый, персанал Чырвонага Крыжа i валанцёры праводзiлi тэрапеўтычны агляд людзей па iх просьбах цi скаргах на стан здароўя, забяспечвалi псiхасацыяльную падтрымку насельнiцтву, якое пацярпела ад чарнобыльскай катастрофы. За сваю дзейнасць, вобразна кажучы, iм не даводзiцца чырванець.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародная федэрацыя Таварыства Чырвонага Крыжа i Чырвонага Паўмесяца пачала ажыццяўляць чарнобыльскую Праграму гуманiтарнай дапамогi i рэабiлiтацыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика