21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ВIТАМIНЫ — НА СНЕДАННЕ, ВIТАМIНЫ — НА АБЕД...

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

Прымаць вiтамiны i мiнералы сёння стала вельмi папулярна. Кожны ведае, што яны з’яўляюцца важнай часткай паўнацэннага рацыёну. Але цi заўсёды ўжыванне вiтамiнаў бяспечнае? Каму яны жыццёва неабходныя, а каму, наадварот, процiпаказаны? Перш-наперш, трэба разабрацца, што ж такое вiтамiны.

Вiтамiны (у перакладзе з лацiнскай мовы «неабходныя для жыцця») — гэта арганiчныя рэчывы, якiя з’яўляюцца незаменнымi кампанентамi нашага харчавання. Самi па сабе вiтамiны не ўваходзяць у састаў тканак арганiзма, не з’яўляюцца крынiцай энергii. Аднак менавiта яны — «актыватары» многiх бiяхiмiчных рэакцый, якiя забяспечваюць нармальнае цячэнне фiзiялагiчных працэсаў дыхання, кровазвароту, стрававання, iмунiтэту, росту i г.д. Усе вiтамiны падраздзяляюцца на тлушча- i водарастваральныя. Да першых адносяць вiтамiны А, D, Е, К. Водарастваральнымi з’яўляюцца вiтамiны групы В: В1, В2, В5, В6, В12, Вс, вiтамiны С, Н, РР.

На працягу стагоддзяў людзi атрымлiвалi вiтамiны адзiным спосабам — з ежай. Але, паводле сцвярджэння многiх вучоных, сёння наш рацыён страцiў ранейшую разнастайнасць. Снеданне, абед i вячэра сучаснага чалавека зведзены да вузкага стандартнага набору некалькiх асноўных груп прадуктаў i гатовых страў. Акрамя таго, узрасла доля прадуктаў, якiя падверглiся кансерваванню, працягламу захоўванню, iнтэнсiўнай тэхналагiчнай апрацоўцы, што непазбежна вядзе да iстотнай страты вiтамiнаў. Спецыялiсты зазначаюць: нават збалансаваны па асноўных пажыўных рэчывах — бялках, тлушчах i вугляводах — рацыён з’яўляецца дэфiцытным на 20—30 % па ўтрыманню вiтамiнаў. I гэты дэфiцыт практычна не знiжаецца нават у такiя «вiтамiнныя» поры года, як лета i восень. Таму прыём сiнтэтычных вiтамiнных прэпаратаў з’яўляецца найбольш абгрунтаваным выйсцем пры iх недахопе.

На сённяшнi дзень iснуюць мона- (змяшчаюць толькi адзiн вiтамiн) i разнастайныя полiвiтамiнныя комплексы. Звычайна монавiтамiнныя прэпараты выкарыстоўваюцца пры розных захворваннях, лячэнне якiх патрабуе дадатковага ўвядзення вiтамiнаў у дозах, што значна перавышаюць сутачную патрэбнасць. Напрыклад, пры псарыязе (захворванне, асноўным сiмптомам якога з’яўляецца пашкоджанне скуры) вiтамiн А прымяняецца ў дозе, якая перавышае сутачную патрэбнасць у 10 разоў. Дарэчы, пасля лячэння вiтамiнам А у высокiх дозах цяжарнасць варта планаваць не раней чым праз 6 месяцаў пасля заканчэння курсу тэрапii, iнакш магчымае неспрыяльнае ўздзеянне на плод.

Полiвiтамiнныя комплексы выкарыстоўваюцца для прафiлактыкi, а таксама для лячэння розных формаў гiпавiтамiнозу — стан, якi характарызуецца рэзкiм, але не поўным, як пры авiтамiнозе, змяншэннем запасаў вiтамiнаў у арганiзме.

Прычыны, якiя вядуць да поўнага або частковага дэфiцыту вiтамiнаў у арганiзме, можна падзялiць на ўнутраныя i знешнiя. Першыя звычайна звязаны з рознымi хваробамi або спецыфiчнымi станамi, пры якiх парушаецца баланс памiж патрэбнасцю i забеспячэннем арганiзма вiтамiнамi. Такi дысбаланс могуць выклiкаць хваробы страўнiкава-кiшачнага тракту, якiя пагаршаюць усмоктванне i засваенне вiтамiнаў з ежы. Пры цяжарнасцi i ў перыяд груднога кармлення значна павышаецца патрэбнасць у вiтамiнах i мiнеральных рэчывах, якiя неабходныя для нармальнага росту i развiцця дзiцяцi. Дадатковы прыём вiтамiнаў таксама неабходны пры вялiкай фiзiчнай нагрузцы, неспрыяльных умовах працы, у спякотным клiмаце i г.д. Незбалансаваныя дыеты, галаданне, прыём медыкаментаў, няправiльнае захоўванне i прыгатаванне прадуктаў адносяцца да знешнiх фактараў, якiя выклiкаюць гiпавiтамiноз. Перашкаджаюць засваенню вiтамiнаў:

алкаголь — вымывае з арганiзма вiтамiны А, усёй групы В, а таксама кальцый, цынк, калiй, жалеза, магнiй;

нiкацiн — разбурае вiтамiны А, С, Е i селен;

кафеiн (больш за 3 кубкi ў дзень) — «забiвае» вiтамiны В, РР, знiжае ўтрыманне ў арганiзме жалеза, калiю, цынку, кальцыю;

аспiрын — змяншае ўтрыманне вiтамiнаў групы В, С, А, таксама калiю i кальцыю;

снатворныя сродкi — ускладняюць засваенне вiтамiнаў А, D, Е, В12, моцна знiжаюць узровень кальцыю;

антыбiётыкi — разбураюць вiтамiны групы В, жалеза, кальцый, магнiй.

Дэфiцыт вiтамiнаў найбольш часта праяўляецца агульнымi сiмптомамi: павышанай стамляльнасцю, санлiвасцю, знiжэннем апетыту, дэпрэсiяй. Аднак няхватка кожнага вiтамiну можа праяўляцца i шэрагам спецыфiчных адзнак.

Дарэчы, лiшак вiтамiнаў нiколькi не лепшы за няхватку: павышаныя дозы шэрагу вiтамiнаў часам выклiкаюць цяжкiя таксiчныя рэакцыi. Пры перадазiроўцы вiтамiну А могуць назiрацца болi ў жываце, павелiчэнне печанi i селязёнкi, страўнiкава-кiшачныя расстройствы, выпадзенне валасоў, сверб, сустаўныя болi, ванiты. Пры прымяненнi надзвычай высокiх доз вiтамiну D можа з’явiцца слабасць, цяжкае дыханне, панос, часам павышаецца цiск, замаруджваецца пульс. Вялiкiя дозы аскарбiнавай кiслаты выклiкаюць пераўзбуджэнне нервовай сiстэмы, павялiчваецца рызыка ўтварэння камянёў шчаўевай кiслаты ў нырках, развiцця запалення мачавога пузыра. Пры перадазiроўцы фолiевай кiслаты з’яўляецца раздражненне скуры, а пры «пераборы» вiтамiну Е павышаецца артэрыяльны цiск. Памятайце, што аптымальным з’яўляецца ўтрыманне ў комплексе вiтамiнаў у дозе, не меншай як 30 працэнтаў, а лепш 50—100 працэнтаў сутачнай патрэбнасцi.

Пры прафiлактычным прыёме вiтамiнных прэпаратаў курс лячэння звычайна складае 1—2 месяцы. Пры пастаянным або працяглым уздзеяннi фактараў, якiя павышаюць патрэбнасць у вiтамiнах (цяжкая фiзiчная праца, заняткi спортам), працягласць курсаў павялiчваецца да 2—4 месяцаў. Водарастваральныя вiтамiны лепш засвойваюцца, калi iх прымаць за 30—60 хвiлiн да яды, запiваючы вадой. Найбольш актыўнае засваенне тлушчарастваральных вiтамiнаў адбываецца пры прыёме вiтамiнных комплексаў падчас або пасля яды. Полiвiтамiнныя прэпараты, якiя, як правiла, змяшчаюць i вода-, i тлушчарастваральныя вiтамiны, рэкамендуецца прымаць падчас яды.

Канешне, любы вiтамiнны комплекс сёння можна купiць у аптэцы без рэцэпта, аднак лепш пры падборы прэпарату пракансультавацца з урачом.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прымаць вiтамiны i мiнералы сёння стала вельмi папулярна. Кожны ведае, што яны з’яўляюцца важнай часткай паўнацэннага рацыёну. Але цi заўсёды ўжыванне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика