У акцыi «Тваё сэрца б’ецца не толькi для цябе» ўзялi ўдзел 25,5 тыс. чалавек
Кар. БЕЛТА.
У Мiнску ў агульнагарадской медыка-асветнiцкай акцыi «Тваё сэрца б’ецца не толькi для цябе» ўдзельнiчалi 25,5 тыс. чалавек. Аб гэтым паведамiў старшыня камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама Дзмiтрый Пiневiч на аператыўнай нарадзе ў мэрыi.
Акцыя праходзiла 28—29 чэрвеня з мэтай павышэння iнфармаванасцi насельнiцтва аб небяспецы артэрыяльнай гiпертэнзii, а таксама своечасовага выяўлення захворвання. У 60 месцах (дзяржаўных аптэках, гандлёвых цэнтрах, магазiнах, на станцыях метро) былi развернуты пункты па вымярэнню цiску. «З агульнай колькасцi тых, хто звярнуўся да медыкаў, 70 працэнтаў складалi жанчыны i 30 працэнтаў — мужчыны. Гэта гаворыць аб тым, што прадстаўнiцы слабага полу надаюць больш увагi свайму здароўю», — сказаў спецыялiст. Станоўчым момантам ён назваў той факт, што больш за 30 працэнтаў удзельнiкаў акцыi — маладыя людзi ва ўзросце да 30 гадоў, што сведчыць аб увазе моладзi да стану свайго здароўя. Разам з тым Дзмiтрый Пiневiч канстатаваў, што ў паловы тых, хто звярнуўся да медыкаў, быў зарэгiстраваны павышаны артэрыяльны цiск. Пры гэтым у 1,3 тыс. — упершыню. Накiраваннi ў палiклiнiкi атрымалi 2,7 тыс. чалавек, 250 — на абследаванне ў гарадскi кардыялагiчны дыспансэр. «Трывожыць той факт, што на месцы медыцынская дапамога была аказана 1,8 тыс. (16 %) мiнчан. У асноўным гэтыя грамадзяне ведалi аб iснуючай гiпертэнзii, мелi назначэннi на яе лячэнне, але не выконвалi iх». Атрыманыя ў ходзе акцыi даныя будуць прапанаваны для разгляду гарадскога савета па дэмаграфiчнай бяспецы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску ў агульнагарадской медыка-асветнiцкай акцыi «Тваё сэрца б’ецца не толькi для цябе» ўдзельнiчалi 25,5 тыс. чалавек. Аб гэтым паведамiў старшын |
|