У спадчыну ад Шамякiна
Таццяна ЛЯЎКОВIЧ.
Аддзел рэкламы «Звязды». Тэлефонны званок.
— Добры дзень! Мы прыйшлi забраць прыз, выйгралi ў вашай латарэi... — Прывiтанне. Скажыце, калi ласка, ваша прозвiшча, я вам пропуск закажу. — Махонь. Махонь Сяргей Уладзiмiравiч. Я з сынам. — Падыходзьце да бюро прапускоў, потым падымайцеся ў 530 кабiнет, мы вас будзем чакаць. Вось i яны... Адзначаю пра сябе, што нашы падпiсчыкi, як звычайна, людзi прыгожыя, светлыя. I сын на бацьку падобны вельмi. Пакуль бухгалтэрыя афармляе дакументы, прапаную прысесцi пачакаць, пагутарыць. — Чым займаецеся, Сяргей Уладзiмiравiч, дзе працуеце? — У БДУ, выкладаю. — Цi даўно «Звязду» выпiсваеце? Што ў нас чытаеце? — Ды ўжо ў наступным годзе будзе 60 гадоў, як «Звязда» ў нашай сям’i. З 48-га года, як бацька жонкi пераехаў у Мiнск — заўсёды выпiсваў, супрацоўнiчаў, сябраваў. Яго амаль 3 гады няма з намi, а мы з жонкай выпiсваць i чытаць не перасталi, гэта ўжо сямейная традыцыя. Вось i сын, Iван, у гонар дзеда назвалi, падпiсчыкам будзе, абавязкова. — А як вашага цесця прозвiшча? Актыўных падпiсчыкаў у газеце доўга помняць. — Шамякiн... Iван. — Шамякiн? Народны пiсьменнiк? — Ён... Усё жыццё Iван Пятровiч «Звязду» вельмi паважаў, з журналiстамi сустракаўся часта, апавяданнi свае на конкурсы дасылаў, справу распачаў па наданню праспекту iмя газеты. Неабыякавы быў, шчыры прыхiльнiк. «Звяздзе», асаблiва напярэдаднi юбiлею, хочацца больш такiх чытачоў пажадаць. А яшчэ супрацоўнiкаў — прафесiяналаў сваёй справы, каб беларускае слова неслi праз цiкавую карысную iнфармацыю, бо сёння «Звязда» — гэта не проста газета, гэта штодзённая сустрэча з роднай мовай, з нашай культурай, спадчынай. Сям’я Махонь, дарэчы, выйграла звяздоўскi юбiлейны гадзiннiк. Хочацца спадзявацца, што ён будзе адлiчваць толькi шчаслiвыя хвiлiны, гадзiны i днi...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аддзел рэкламы «Звязды». Тэлефонны званок. |
|