БЕЛАРУСКАЯ ШКОЛА МАСТАКА ШЭМЯКIНА
Аляксандр ПУКШАНСКI.
Вядомы мастак Мiхаiл Шэмякiн, якi мае амерыканскае грамадзянства, па прапанове Прэзiдэнта нашай краiны плануе адкрыць у Беларусi ювелiрную майстэрню, дзе збiраецца падзялiцца сваiмi сакрэтамi з беларускiмi талентамi.
Тут у Ратушы адкрылася выстава яго твораў. Падчас адкрыцця экспазiцыi ён падзялiўся ўражаннямi аб знаходжаннi ў Беларусi. Падкрэслiў, у прыватнасцi, што ў нас многае робiцца для паляпшэння жыцця простых людзей. Дарэчы, ён мае намер запрашаць маладых мастакоў на стажыроўкi ў свае майстэрнi ў ЗША i Францыю i паралельна пажадаў падтрымлiваць творчыя сувязi з ужо вопытнымi творцамi. Яшчэ падзялiўся iдэяй адкрыцця ў краiне фiлiяла яго iнстытута фiласофii, псiхалогii i творчасцi. Канцэрт адкрыцця «базару» прыемна здзiвiў спадара Шэмякiна, якi раней шмат чаго добрага чуў пра вiцебскi фестываль, i пажадаў убачыць гэтае грандыёзнае свята на свае вочы. Хадзiў па кнiжных крамах, каб набыць выданнi, прысвечаныя мастакам нашай рэспублiкi мiнулага i сучаснага. ДЗЕНЬ МОЛАДЗI Дзень моладзi ўпершыню афiцыйна быў абазначаны ў праграме 16-га мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску». Ён прайшоў у мiнулую нядзелю. Падчас Дня ў цэнтры Вiцебска адбыўся кiрмаш праектаў маладзёжных iнiцыятыў, упрыгожылi сiмвалiчнае «Дрэва дружбы», разыгралi бясплатную латарэю, самым дастойным у ганаровых абставiнах уручылi пашпарты, дыджэi з усiх рэгiёнаў прадэманстравалi свае таленты... 1-ы сакратар ЦК БРСМ Леанiд Кавалёў, адказваючы на пытанне карэспандэнта «Звязды», адзначыў, што ў апошнi час значна пашыраюцца мiжнародныя сувязi самай масавай маладзёжнай арганiзацыi Беларусi. У прыватнасцi, «на выхадзе» супрацоўнiцтва ва ўсiх сферах з моладдзю Кубы, Венесуэлы, абмяркоўваецца пытанне цесных сувязяў з моладдзю Туркменiстана i iншых краiн. Што датычыцца задачы перайсцi БРСМ на самафiнансаванне, яна рэальная. Напрыклад, вельмi актыўна працуе маладзёжная турыстычная арганiзацыя «Спадарожнiк», з прыбыткам у 120 мiльёнаў летась спрацавала радыёстанцыя «Пiлот-FM» (i хутка яе можна будзе пачуць на Вiцебшчыне). Электронная латарэя «Юнацтва», на думку кiраўнiкоў ЦК, можа прынесцi арганiзацыi вялiкiя грошы. Ды i ўзносы членаў БРСМ — 120—150 мiльёнаў рублёў у год таксама дапамогуць у самафiнансаваннi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомы мастак Мiхаiл Шэмякiн, якi мае амерыканскае грамадзянства, па прапанове Прэзiдэнта нашай краiны плануе адкрыць у Беларусi ювелiрную майстэрню, |
|