21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пасля «Белых росаў» — новы рубеж

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК.

Праз 25 гадоў з невялiкiм пасля выхаду «Белых росаў» Аляксей Дудараў iзноў прапанаваў сцэнарый, якi перамог у конкурсе i будзе экранiзаваны на кiнастудыi «Беларусьфiльм».

Конкурс праводзiўся з 26 лютага па 30 чэрвеня, выявiў цiкавасць людзей да стварэння кiнасцэнарыяў. Конкурс быў прысвечаны Дню Незалежнасцi, таму шырокая тэматыка прадстаўленых на яго сцэнарыяў. Усяго было пададзена больш за 150 заявак, з якiмi працавала адборачная камiсiя. Спачатку адабралi 133 сцэнарыi для больш дэталёвага вывучэння. 16 сцэнарыяў было прадстаўлена членам журы. Упершыню праводзiлася мастацкая рада, дзе iшло абмеркаванне. Спецыяльна распрацаваная шкала адзнак дае магчымасць ацанiць усе вартасцi i недахопы сцэнарыя, на думку прафесiяналаў кiнасправы. Такiм чынам выявiлiся лiдары. Дзве прапановы выклiкалi найбольшую цiкавасць журы з васьмi чалавек. Наталля Сцяжко, рэдактар кiнастудыi, як старшыня журы, мела права на два галасы. Большасць з iх аказалася на баку «Дняпроўскага рубяжа».

Першая прэмiя будзе ўручана вядомаму драматургу Аляксею Дудараву за сцэнарый ваеннай драмы «Дняпроўскi рубеж». Некалi менавiта дзякуючы конкурсу на лепшы кiнасцэнарый з’явiўся фiльм рэжысёра Iгара Дабралюбава «Белыя росы». Цяпер мастацкi кiраўнiк Драматычнага тэатра Беларускай армii прапанаваў гiсторыю, якая ўжо знайшла адлюстраванне на тэатральнай сцэне. Але ў кiно больш шырокая аўдыторыя, а ваенная тэма для Беларусi, здаецца, — вечная.

Падзеi вайны «дастаюць» герояў сцэнарыя фiльма «Лiда» беларускi Елiзаветы Трусевiч, якая вучыцца на сцэнарным факультэце Усерасiйскага Дзяржаўнага iнстытута кiнематаграфii. Яна нарадзiлася ў Гродне, ёй толькi 21 год, але дзяўчына прыдумала цiкавую пасляваенную гiсторыю. Салдат вярнуўся з вайны. Але жонка знаходзiць у яго фотаздымак, на адваротным баку якога напiсана — «Лiда». Яна падазрае яго ў нявернасцi, але, iмкнучыся разабрацца, даведваецца, што Лiда — гэта горад, дзе на долю мужа выпалi сур’ёзныя выпрабаваннi.

Трэцiх прэмiй прысуджана адразу тры — за кошт таго, што сцэнарыяў на экранiзацыi лiтаратурных твораў нiхто ўвогуле не прапанаваў. А шкада — гэта магутная плынь, на якой трымалася беларускае кiно ў савецкi час. Натуральна, з творамi вядомых пiсьменнiкаў трэба ўмець працаваць ашчадна. Прасцей часам прыдумаць сваё.

Першую трэцюю прэмiю атрымае Анатоль Жук, артыст ТЮГа за гiсторыю пра людзей, якiя ў шаноўным узросце апынулiся ў адзiноце. «За любоўю любоў, або Адны» называецца сцэнарый яго меладрамы.

Другую трэцюю прэмiю прысудзiлi за сцэнарый да прыгоднiцкага фiльма пад назвай «Бяссмерце каштуе нам жыццяў». I гэта сапраўды адкрыццё, таму што аўтар Таццяна Швядко была звычайнай дзяржаўнай служачай, а зараз даглядае маленькае дзiця.

Былы вайсковец Аляксандр Дзебалюк, якi, праўда, цяпер мае адносiны да кiнагалiны, напiсаў пра тое, што добра ведае. Яго сцэнарый баевiка «Крапавы бярэт» распавядае пра беларускiх спецназаўцаў.

«Сцэнарыi былi вельмi розныя па жанрах, ад баевiкоў да меладрам, даволi таленавiтыя. Таму зняць фiльмы можна не толькi паводле пераможнага сцэнарыя. Прыемна, што людзi адгукнулiся i вынiкi конкурсу нас парадавалi. Прыкладна 15 працэнтаў сцэнарыяў былi даволi прафесiйныя. Падчас конкурсу мы адзначылi каля 30 перспектыўных аўтараў, з якiмi можна супрацоўнiчаць. Мы i надалей будзем ладзiць конкурсы, гэта дае прыток новых iдэй, звяртае ўвагу на нейкiя яшчэ нераспрацаваныя тэмы. Пры кiнастудыi павiнна з’явiцца сцэнарная лабараторыя, якая будзе звяртаць увагу на тую цi iншую прапанову, з якой далей можна працаваць. Гэта, дарэчы, сусветны вопыт», — адзначыла Наталля Сцяжко.

Што да пераможцы, то здымкi фiльма «Дняпроўскi рубеж» стануць галоўнай працай наступнага года, нацыянальным кiнапраектам. На думку рэдактара кiнастудыi, гэта будзе дарагая карцiна — ваенныя сцэны нельга здымаць дрэнна.

Сам аўтар Аляксей Дудараў лiчыць, што рабiць карцiну вельмi дарагой, з грандыёзнымi батальнымi сцэнамi, можа, i не варта, таму што за гэтым можна згубiць зерне карцiны. Сяброўства, любоў i гераiзм у ёй павiнны iсцi паралельна з ваеннымi падзеямi. Менавiта ваенны час праяўляе найлепш характары людзей, якiя апынулiся ў складаных умовах. Аўтар сцэнарыя хацеў бы, каб гэты кiнапраект стаў нацыянальным i па складу акцёраў, якiя будуць у iм занятыя: у нас дастаткова сваiх зорак. Але цi пагодзiцца з iм будучы рэжысёр фiльма? Мастацкi кiраўнiк кiнастудыi «Беларусьфiльм», рэжысёр Аляксандр Яфрэмаў выказаў зацiкаўленасць у працы над гэтым праектам, якi, напэўна, дасць глебу яшчэ не адной публiкацыi.

Аляксей Дудараў пракаментаваў навiну аб сваёй перамозе так:

— Я ўжо не першы дзесятак гадоў кажу: трэба рабiць сваё кiно. Свой тэатр у нас ёсць. А кiно — тая галiна, якая больш шырока можа засведчыць аб нашай адметнасцi. Думаю, калi б з 15 фiльмаў 10 былi нашай вытворчасцi, студыя была б вельмi прыбытковай. Вельмi радасна, што ёсць такая перспектыва, i мы можам чакаць ад кiнагалiны яркiх падзей. Сапраўды, нам ёсць пра што расказаць, ёсць чым ганарыцца. У нас на кiнаэкранах яшчэ няма сваiх слынных герояў, жыццё якiх вартае адлюстравання. Мы павiнны заявiць пра тое, што Беларусь — багатая краiна. Багатая гiсторыяй, дзе было цiкаваў Сярэднявечча, можа, больш багатае, чым англiйскае, дзе жылi асобы, якiя ўплывалi на лёс многiх народаў, пакiнулi след у еўрапейскай культуры. Паэтызаваць сваю гiсторыю, ганарыцца дасягненнямi — гэта i ёсць патрыятызм.

Сцэнарый, якi я прапанаваў на конкурс, таксама патрыятычны. Ён прысвечаны абароне Магiлёва. Менавiта там, згодна з гiстарычнымi сведчаннямi, была першая перамога над вермахтам. Перамога была ўжо ў тым, што немцаў тут здолелi затрымаць на 23 днi. Для адладжанай фашысцкай машыны, якая на пачатку вайны не сустракала вялiкiх праблем на сваiм шляху, гэта быў шок, немцы здзiвiлiся, што iх могуць затрымаць. Пад Масквой яны ўжо гэтаму не здзiўлялiся, таму што былi гатовыя да сур’ёзнага процiстаяння. Калi я пачаў вывучаць матэрыялы магiлёўскага музея, дык здзiвiўся таму подзвiгу, пра якi не так шырока вядома. Мы сцiплыя, дзелiм свае перамогi з астатнiмi. Сёння некаторыя дзеячы суседнiх краiн кажуць, маўляў, беларусы прапусцiлi фашыстаў праз сваю тэрыторыю далей. Але вельмi дзiўна чуць такiя выказваннi сёння, калi адкрываюцца новыя факты наконт падрыхтоўкi Савецкай Армii да вайны, калi вядома, што рабiлася ў першыя месяцы вайны, якi панаваў шок сярод людзей, але яны знаходзiлi сiлы змагацца. Вядома, што мы найбольш пацярпелi ў Другой сусветнай вайне. Менавiта Беларусь панесла самыя вялiкiя страты з усiх народаў на зямным шары, не трэба пра гэта забывацца.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз 25 гадоў з невялiкiм пасля выхаду «Белых росаў» Аляксей Дудараў iзноў прапанаваў сцэнарый, якi перамог у конкурсе i будзе экранiзаваны на кiнасту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика