Клоўны на даху — такое можа быць толькi на «базары»
Аляксандр ПУКШАНСКI.
Добрае, прыгожае, непаўторнае свята, што падарыла ўсмешкi дарослым i дзецям, прайшло на падворку дома-музея Шагала ў Вiцебску на Пакроўскай вулiцы, у дзень, калi святкавалася 120-годдзе з дня нараджэння Мастака. Упершыню сюды прыехаў цырк. Сам Майстар так любiў гэты жанр мастацтва! Клоўны весялiлi прысутных, фатаграфавалiся з дзецьмi. А напрыканцы ўсёй гэтай феерыi Мiкалай Чалнакоў i яго калега паднялiся спачатку на высокую агароджу музейнага комплексу, а потым — цуд — яны пайшлi яшчэ вышэй i трапiлi на дах гаспадарчай забудовы музея, дзе пачалi жангляваць, паказваць самыя розныя трукi. Як здзiўлялiся задаволеныя гэтым шоў гледачы! Увечары цыркачы таксама здзiвiлi ўсiх прысутных падчас акцыi памяцi Шагала «У гасцях у Марка i Бэлы». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добрае, прыгожае, непаўторнае свята, што падарыла ўсмешкi дарослым i дзецям, прайшло на падворку дома-музея Шагала ў Вiцебску на Пакроўскай вулiцы, у
|
|