Школьнiкi шматдзетных сем’яў Мiнска атрымаюць грашовую дапамогу
Iнга МIНДАЛЁВА.
На 5 лiпеня ў сталiчных органах сацыяльнай абароны на ўлiку знаходзiлася больш за 4,1 тысячы шматдзетных сем’яў, дзе выхоўвалася 13,3 тысячы дзяцей, у тым лiку 7,7 тысячы школьнiкаў.
На кожнага з iх гарадскiя ўлады збiраюцца выдаткаваць 30 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму (БПМ) аднаразовай грашовай дапамогi на падрыхтоўку да новага навучальнага года. На яе змогуць разлiчваць сем’i, у якiх пражывае трое i больш непаўналетнiх дзяцей. Падобная падтрымка практыкуецца ў сталiцы з 2004 года. Як растлумачыла нашаму карэспандэнту начальнiк упраўлення сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама Наталля Расолька, сёлета грашовую дапамогу можна будзе атрымаць з 1 па 25 жнiўня. Яе дакладная сума вызначыцца з улiкам памеру бюджэту пражытковага мiнiмуму, якi будзе дзейнiчаць на 1 жнiўня. Падрабязнасцi парадку правядзення азначаных выплат можна знайсцi на iнфармацыйных стэндах у раённых адмiнiстрацыях, ЖЭСах, палiклiнiках горада.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 5 лiпеня ў сталiчных органах сацыяльнай абароны на ўлiку знаходзiлася больш за 4,1 тысячы шматдзетных сем’яў, дзе выхоўвалася 13,3 тысячы дзяцей, у |
|