Талачынская трагедыя
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Жудаснае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ўчора ноччу паблiзу вёскi Мацiева Талачынскага раёна.
Паводле iнфармацыi, атрыманай у Дзяржаўтаiнспекцыi УУС Вiцебскай вобласцi, бяда здарылася а першай гадзiне ночы. Дзве школьнiцы, вучанiцы 8-га i 11-га класаў, разам з двума юнакамi iшлi па краi праезнай часткi. Раптам на дарозе з’явiўся легкавы аўтамабiль i на хуткасцi ўрэзаўся ў пешаходаў. Потым машына з’ехала ў кювет i перакулiлася. У вынiку ДТЗ вадзiцель i чацвёра пешаходаў загiнулi. Дакладныя прычыны аварыi пакуль невядомыя. На момант падрыхтоўкi публiкацыi на месцы здарэння працавала аператыўна-следчая група. Вядома толькi, што чалавек, якi сядзеў за рулём злашчаснага легкавiка, працаваў трактарыстам, а вось пасведчання на права кiравання аўтамабiлем не меў. Дарэчы, як паведамiла «Звяздзе» старшы iнспектар па асаблiвых даручэннях упраўлення ДАI МУС краiны Лiлiя Комар, апошнiм часам пачасцiлiся выпадкi гiбелi дзяцей на дарогах. За 6 месяцаў гэтага года ў Беларусi адбылося 322 ДТЗ з удзелам дзяцей. У вынiку гэтых аварый загiнула 32 непаўналетнiя грамадзянiны i 313 — параненыя. Нярэдка дзецi гiнуць з-за невыканання элементарных патрабаванняў Правiлаў дарожнага руху. Напрыклад, не ўсе маленькiя пешаходы ў цёмны час сутак носяць флiкеры. Дзяржаўтаiнспекцыя ў чарговы раз нагадвае бацькам, што лiтаральна перад кожным выхадам дзяцей за парог дома неабходна напамiнаць iм аб тым, як паводзiць сябе на вулiцах i дарогах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жудаснае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ўчора ноччу паблiзу вёскi Мацiева Талачынскага раёна. |
|