ЗАСЯДЗЕЛАСЯ Ў ГАСЦЯХ НА ПАЎТАРА ГОДА
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Больш як паўтара года незаконна гасцявала ў нашай краiне грамадзянка Лiтвы.
Як паведамiлi ў прэс-цэнтры Дзяржкамiтэта памежных войскаў, дзяўчына прыехала ў Беларусь па аднаразовай вiзе, каб наведаць маму. Пагасцiўшы больш як паўтара года, яна накiравалася дамоў, у Лiтву, пешшу. У пункце пропуску познюю госцю затрымалi беларускiя памежнiкi i перадалi супрацоўнiкам мiлiцыi. Цяпер ёй давядзецца несцi адказнасць за парушэнне рэжыму знаходжання на тэрыторыi Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш як паўтара года незаконна гасцявала ў нашай краiне грамадзянка Лiтвы. |
|