АБРАЗЫ НА ВЫВАЗ
Тры старадаўнiя абразы, кошт якiх па папярэднiх падлiках складае 2,1 мiльёна рублёў, спрабаваў незаконна вывезцi ў Польшчу жыхар Брэста.
Як паведамiлi ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта, 36-гадовы жыхар горада над Бугам за некалькi гадзiн да адпраўлення цягнiка «Брэст—Цярэспаль» зайшоў у вагон, патлумачыўшы праваднiцы, што забыўся там свае цыгарэты. Праваднiца паверыла i прапусцiла яго ў вагон. Пакуль жанчына прыбiрала ў вагоне, пакiнуты без нагляду «госць» паспеў схаваць у купэ старадаўнiя абразы. Аднак вывезцi за мяжу рарытэты кантрабандысту не ўдалося. Яго затрымалi беларускiя мытнiкi i чэкiсты ў пункце мытнага афармлення «Брэст — Буг». Паводле слоў кантрабандыста, перавезцi iконы ў Польшчу яго папрасiла знаёмая расiянка, абяцаўшы заплацiць 75 долараў. Больш за тое, затрыманы прызнаўся, што ў яго кватэры амаль цэлы год дзейнiчала своеасаблiвая «перавалачная база», з якой прадметы рэлiгiйнага культу перамяшчалiся за мяжу. Па просьбе жыхаркi Масквы ён захоўваў у сваёй кватэры рэлiгiйныя рэлiквii да таго часу, пакуль рыхтавалiся дакументы на iх вываз у Польшчу. Паводле яго слоў, абразы звычайна «экспартавала» за мяжу сама расiянка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры старадаўнiя абразы, кошт якiх па папярэднiх падлiках складае 2,1 мiльёна рублёў, спрабаваў незаконна вывезцi ў Польшчу жыхар Брэста. |
|