Чыноўнiк працуе для народа, а не наадварот
Iрына ПРЫМАК.
Днямi Генадзь Нявыглас, кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi, сустрэўся з прадстаўнiкамi кiраўнiцкай i iдэалагiчнай вертыкалi Брэстчыны
— Як адзначаў губернатар вобласцi, у цэлым сацыяльна-эканамiчная абстаноўка ў Брэсцкiм рэгiёне стабiльная, — пагадзiўся Генадзь Нявыглас. — Гэта пацвярджаюць i апошнiя сацыялагiчныя даследаваннi, якiя праводзiлiся сярод жыхароў. Спакойнай i спрыяльнай палiтычную абстаноўку на Брэстчыне назвалi 53,4 працэнта апытаных. Звыш 56 працэнтаў насельнiцтва станоўча ацанiлi працу мясцовых органаў улады. Аднак нягледзячы на бачныя сацыяльна-эканамiчныя поспехi, жыхароў у першую чаргу хвалюе пытанне росту цэн (74 працэнты грамадзян). На другiм месцы стаiць такое сацыяльнае зло, як алкагалiзм i наркаманiя, — 64 працэнты, затым злачыннасць — 42. Выклiкае занепакоенасць i той факт, што 40 працэнтаў рэспандэнтаў заклапочаны праблемай выхавання моладзi. Даныя сацыялагiчных даспедаванняў паказваюць, што практычна ўсё насельнiцтва Брэсцкай вобласцi (97%) ведае, што органы ўлады рэалiзуюць у сваё дзейнасцi заяўленчы прыпцын «аднаго акна», аднак толькi кожны другi ўдзельнiк апытання выкарыстаў яго (49 працэнтаў). 36 працэнтаў рэспандэнтаў не задавальняе тэрмiн выканання заявак, а 63 працэнты пры афармленнi дакументаў больш спадзяюцца на свае магчымасцi i сувязi, што можна назваць асаблiвасцю Брэсцкага рэгiёна, бо ў iншых абласцях такiх вялiкiх лiчбаў не было. Больш за ўсё апытаных хвалюе адсутнасць мераў па лiквiдацыi чэргаў. Паводле меркавання 55 працэнтаў рэспандэнтаў, для атрымання даведкi i iншых дакументаў у парадку жывой чаргi патрэбна затрацiць не менш за адну гадзiну. Столькi ж на гэту працэдуру, як сцвярджае каля трэцi апытаных, будзе затрачана нават пасля папярэдняга запiсу. Больш за 40 працэнтаў рэспандэнтаў сцвярджае, што iм недастаткова звестак на iнфармацыйных стэндах, бо даводзiцца звяртацца па тлумачэннi. Толькi ў кожнага чацвёртага, хто звярнуўся ў «адно акно», няма заўваг да формы i метадаў працы з грамадзянамi. — У Беларусi ўпершыню ўведзены прынцып «аднаго акна», — звярнуў увагу Генадзь Нявыглас, — для спрашчэння схемы перарэгiстрацыi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў ва ўнiтарныя прадпрыемствы. Папрасiў бы вас там наладзiць працу, каб прадпрымальнiкi не казалi, што акно адно, а дзвярэй сем... У першым паўгоддзi ў Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта ад жыхароў Брэстчыны паступiла менш зваротаў у параўнаннi з аналагiчным перыядам летась. Менш за ўсё звярталiся жыхары Жабiнкаўскага, Драгiчынскага, Ганцавiцкага i Маларыцкага раёнаў. — Насцярожвае той факт, — кажа Генадзь Нявыглас, — што ў 2006 годзе амаль кожны трэцi, а сёлета кожны пяты зварот паўторны. Прыкладна ў палове з iх патрабаваннi заяўнiкаў былi абгрунтаванымi — значыць, разгляд зваротаў на месцах адбываецца паверхнева, без жадання дапамагчы... Так, жыхары Столiнскага раёна былi вымушаны звярнуцца ў Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта з просьбай вырашыць пытанне па рамонту дарогi. I нават пасля ўмяшання адмiнiстрацыi мясцовая ўлада прадаставiла няправiльную iнфармацыю аб заканчэннi работ: толькi праз паўгода просьба была выканана. Адна з пенсiянерак, вязнiца фашысцкага канцлагера, прасiла дапамогi ў зносе трох вялiзных таполяў, якiя пагражалi бяспечнаму пражыванню на яе ўчастку. Мясцовая ўлада знайшла магчымасць спiлаваць дрэвы толькi пасля звароту ў Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта. — Зараз, калi патрэбна будзе тое ж зрабiць, на iншай вулiцы, таксама пачнуць пiсаць лiсты Прэзiдэнту, — зазначыў Генадзь Мiкалаевiч. Атрымлiваецца, што мясцовая ўлада не вырашае праблемы, якiя знаходзяцца ў яе кампетэнцыi. Як правiла, яны не патрабуюць значных фiнансавых затрат. Пакуль я не сустракаў нiводнага пытання, якое б было ў кампетэнцыi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта: усё залежала ад распараджэння мясцовых органаў кiравання абласнога цi раённага ўзроўняў. — Cустракаюцца негатыўныя прыклады, якiя інакш не назавеш, як крык душы, — нагадвае Генадзь Нявыглас. — Настаўнiца з Пiнска ў час цяжарнасцi назiралася ва ўрачоў жаночай кансультацыi i абследавалася на апараце УГД. Кожны раз у картцы пiсалi, што ўсё ў норме, але жанчына нарадзiла двайнят i абодва дзiцяцi з паталогiяй. Настаўнiца перакананая, што ў гэтым вiнаватыя ўрачы, якiя не валодалi прафесiйнай падрыхтоўкай. Такiя факты не павiнны заставацца без увагi кiраўнiцтва вобласцi! «Аператыўным метадам ведання настрою i патрэб грамадзян» кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi назваў кнiгу заўваг i прапаноў. Цiкава, што амаль усе рэспандэнты ведаюць аб яе iснаваннi, больш як палова верыць, што яна дапаможа, а трэць лiчыць, што такi падыход станоўча ўплывае пры прыняццi рашэнняў. — Аднымi адмiнiстрацыйнымi метадамi дасягнуць высокiх вынiкаў праблематычна, — упэўнены Генадзь Мiкалаевiч. — Трэба змянiць псiхалогiю апарату кiравання i забяспечыць яго адаптацыю ў новых умовах. Радуе, што 56 працэнтаў жыхароў вобласцi адзначае, што стыль i формы метадаў працы сёння змянiлiся ў лепшы бок. Аднак не надта высока рэспандэнты ацэньваюць уменне прадстаўнiкоў улады паставiць сябе на месца наведвальнiка. Далейшай дэбюракратызацыi, згодна з праведзеным апытаннем, перашкаджаюць недастатковая прававая iнфармаванасць грамадзян, слабы кантроль за чыноўнiкамi ў выкананнi iх дзеянняў, няў-менне цi нежаданне дапамагчы насельнiцтву. Для ўдасканалення работы адмiнiстрацыйнага апарату грамадзяне прапануюць шэраг метадаў. Сярод iх — стварэнне чыноўнiкам такiх умоў, каб яны зразумелi, што вырашэнне праблем наведвальнiка ў iх жа iнтарэсах, каб чалавек не адчуваў сябе просьбітам, фармальныя, адмiнiстрацыйныя дзеяннi патрэбна спрасцiць да мiнiмуму, чыноўнiк павiнен адчуваць непазбежнасць пакарання за сваю абыякавасць. — Асаблiвую ўвагу Прэзiдэнт Беларусi надае ўзмацненню духоўна-маральных i iдэалагiчных асноў нашага грамадства, — падкрэсліў Генадзь Нявыглас. — Зараз нi ў кога няма сумнення ў неабходнасцi гэтага, хоць мы памятаем i iншыя часы, i як гэта навязвалася. Прыемна, што ў Брэсцкай вобласцi праглядваецца наватарства ў арганiзацыi iдэалагiчнай работы, iмкненне вертыкалi ўлады ўносiць у гэту дзейнасць новае, перадавое, пазбягаць штампаў. Станаўленне ў рэгiёне iдэалагiчнай вертыкалi адбылося, — канстатуе Генадзь Мiкалаевiч. — Сёння iдэалагiчныя работнiкi знаходзяць падтрымку прадстаўнiкоў улады, значыць i аддача ў рабоце iдэалагiчнай вертыкалi павiнна быць адэкватнай. Нельга мiрыцца з тым фактам, што ў вобласцi частка iдэалагiчнага актыву не мае вышэйшай адукацыi. Калi мы толькi пачыналi працу, гэта было апраўдана, але сёння iншыя абставiны. Узровень адукацыi нашага насельнiцтва расце i iдэалагiчны актыў не павiнен адставаць. г. Брэст
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi Генадзь Нявыглас, кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi, сустрэўся з прадстаўнiкамi кiраўнiцкай i iдэалагiчнай вертыкалi Брэстчыны |
|