21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзяржкампагранвойскаў Беларусi мае намер больш актыўна процiдзейнiчаць трансгранiчнай злачыннасцi

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 16 лiпеня прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў Беларусi Iгара Рачкоўскага, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы.

У цэнтры ўвагi знаходзiлася пытанне, што датычыцца канцэпцыi развiцця пагранiчных войскаў Беларусi на 2008—2017 гады i змянення арганiзацыйна-штатнай структуры, якая давала б магчымасць больш эфектыўна процiдзейнiчаць кантрабандзе зброi, наркотыкаў, гандлю людзьмi, нелегальнай мiграцыi. Як адзначыў старшыня Дзяржкампагранвойскаў, арганiзацыйна-штатныя змяненнi абумоўлены, перш за ўсё, усё большым пераходам пагранiчных войскаў да выканання праваахоўных функцый.

На сустрэчы абмяркоўвалiся таксама пытаннi пагранiчнага кантролю i работы пунктаў пропуску. Дзяржкампагранвойскаў сумесна з Дзяржаўным мытным камiтэтам iмкнецца да таго, каб перасячэнне дзяржаўнай гранiцы не стварала праблем для законапаслухмяных людзей, але было б непераадольным бар’ерам для злачынцаў. Прэзiдэнту даложана аб развiццi прыгранiчнай iнфраструктуры. Гэта датычыцца, у першую чаргу, паляпшэння работы грузаперавозчыкаў i вызначэння зон iх перамяшчэння i адпачынку ў гарачае надвор’е. Iгар Рачкоўскi праiнфармаваў кiраўнiка дзяржавы аб мiжнародным супрацоўнiцтве ведамства, узаемаадносiнах з сумежнымi краiнамi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 16 лiпеня прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў Беларусi Iгара Рачкоўскага, павед
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика