21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiнiстру. Асабiста

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ.

Працоўнае заканадаўства i выплата заробкаў, пенсii i дапамогi — няма сумненняў, што гэтыя тэмы хвалююць пераважную большасць з нас. Таму зусiм не выпадкова, што па колькасцi зваротаў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны заўсёды было i застаецца ў сапраўдных лiдарах. Толькi за першую палову года сюды было накiравана звыш 2,6 тысячы пiсьмаў, а яшчэ больш за паўтысячы чалавек патрапiлi на прыём асабiста. Мiж тым, з чым часцей за ўсё iдуць сёння людзi па адрасу праспект Пераможцаў, 23/2, ад чаго залежыць вырашэнне iх праблем i, у рэшце рэшт, хто i як можа звярнуцца ў мiнiстэрства? Каб знайсцi адказы на гэтыя пытаннi, карэспандэнт «Звязды» вырашыў паўдзельнiчаць у адным з прыёмаў, што праводзiў мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Мiкалаевiч ПАТУПЧЫК.

ДАГАВОР. I ЎЖО ЗАТЫМ РАБОТА

Час водпускаў, дачных работ i клопатаў па асабiстай гаспадарцы. Сярэдзiна лета традыцыйна лiчыцца «не сезонам». Тым не менш варта заўважыць адразу — гэта акалiчнасць аказалася «аб’ектыўнай» толькi часткова. Ужо з папярэдняга запiсу стала зразумела, што жаданне паразмаўляць з мiнiстрам сам-насам выказалi жыхары розных рэгiёнаў Беларусi. А першай сярод iх была магiляўчанка Ганна Карпаўна Фамянкова.

На першы погляд, сiтуацыя падалася зусiм шараговай. Прадпрыемства, дзе шмат гадоў працавала жанчына, вырашылi лiквiдаваць. Ганна Карпаўна напiсала заяву на звальненне i, як мае быць, атрымала разлiк... Але самае цiкавае пачалося потым. Ганну Фамянкову папрасiлi папрацаваць яшчэ — у лiквiдацыйнай камiсii. I «падмацавалi» сваю просьбу загадам. Паколькi iншых варыянтаў працаўладкавання не было, адказам была згода. I якiм жа аказалася здзiўленне, калi пасля амаль пяцi месяцаў работы ў камiсii жанчыне па сутнасцi проста сказалi «дзякуй». Прынамсi, нават нягледзячы на зварот у гарадскi суд, атрымаць свае заробленыя грошы яна спрабуе вось ужо амаль 3 гады. Прычым безвынiкова.

— На жаль, у нечым Ганна Карпаўна патрапiла ў пастку сама, згаджацца на выкананне той цi iншай работы без афармлення дагавора нi ў якiм разе нельга. Аднак пазiцыя ўласнiка лiквiдаванага прадпрыемства, якi зноў-такi без дагавора запрасiў да сябе чалавека, — незразумелая таксама, — зазначае Уладзiмiр Патупчык. — Зрэшты, давайце зыходзiць з цяперашнiх рэалiй. Жанчына звярнулася ў гарадскi суд, дзе атрымала адмову. I зараз нейкiм чынам паўплываць на сiтуацыю нiводнае з мiнiстэрстваў ужо не зможа. Каб абскардзiць першапачатковае рашэнне, трэба звяртацца ў суд больш высокай iнстанцыi. Або ў орган нагляду — пракуратуру.

ДАХОД — ЯШЧЭ НЕ ЗАРПЛАТА

Жыхарка Крупшчыны Фаiна Ермалаеўна Новiк прыйшла з iншай нагоды — пенсii мужа. Мiкалай Навумавiч Новiк пачаў працаваць зменшчыкам на трактары яшчэ ў 13-гадовым узросце, а неўзабаве сеў за трактар сам. Аб тым, якiм механiзатарам быў муж Фаiны Ермалаеўны, сёння кажуць шматлiкiя ганаровыя граматы калгаса i райвыканкама, а таксама — узгадка на старонках раённай кнiгi «Памяць». Пры гэтым, як кажуць зараз, менавiта высокi прафесiяналiзм у свой час аказаўся прычынай прапановы стаць адным з першых арандатараў. Прапанова была прынятая. Але сёння якраз наконт «арэнднага» перыяду i ўзнiклi пытаннi.

Пасля некалькiх зваротаў у раён, вобласць, мiнiстэрства час работы па дагавору арэнды ўключылi ў стаж, а заробак — прынялi для разлiку iндывiдуальнага каэфiцыента. Праўда, на думку Фаiны Ермалаеўны, не цалкам. Справа ў тым, што пры пераводзе на арэнду гаспадарка выдала крэдыт на суму ў 10 тысяч савецкiх рублёў — «узамен» на абавязацельства здаць усю прадукцыю. Прычым рознiцу памiж сумай крэдыту i расходамi на работу муж мог пакiдаць сабе на зарплату. I гэтую рознiцу, пераканана жанчына, павiнны былi таксама ўзяць пад увагу пры вызначэннi памеру пенсii.

— Частка крэдыту, што засталася ў мужа, з’яўляецца не чыстай зарплатай, а валавым даходам, — лiчыць Уладзiмiр Патупчык. — Апроч працэнтаў, гэтыя грошы ў любым выпадку неабходна было размеркаваць так, каб iснавала магчымасць весцi пашыраную вытворчасць, iнакш кажучы, накiраваць iх на палiва, угнаеннi, амартызацыйныя адлiчэннi i г.д. Так, пэўная сума з «лiшкаў» у тым лiку пайшла i на зарплату. Аднак што гэта за сума — для разлiку пенсii трэба ведаць дакладна. Таму, калi канкрэтна ў гаспадарцы яе не называюць, мы звернемся па дапамогу ў Мiнскi аблвыканкам. I будзем спадзявацца, што там дапамогуць разабрацца.

ПАМЕР З УЛIКАМ УСIХ НЮАНСАЎ

Калi рабiць своеасаблiвы «рэйтынг папулярнасцi», то, безумоўна, на першых месцах у iм будуць «працоўныя» i «пенсiйныя» пытаннi. Але не толькi. Не менш распаўсюджанай з’яўляецца просьба аб дапамозе. У прыватнасцi, пенсiянерам падтрымка можа аказвацца камiтэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, у рэшце рэшт, ёсць варыянт аднаразовай адраснай сацыяльнай дапамогi. Аднак трэба падкрэслiць — гэтыя выплаты прадастаўляюцца аднойчы на працягу года. I, апроч таго, у выпадку складанага матэрыяльнага становiшча цi нейкай форс-мажорнай сiтуацыi.

Уласна кажучы, такiя нагоды ўзнiклi ў мiнчанак Нiны Цiмафееўны Курнушка i Надзеi Рыгораўны Змiтровiч. Дапамога iм ужо аказвалася. Аднак сам памер выплат, па 50 тыс. рублёў, пенсiянерак не задаволiў.

— Прычына невысокага памеру можа быць простай — адсутнасць грошай непасрэдна ў момант звароту, — тлумачыць Уладзiмiр Патупчык. — Тым не менш мы вывучым гэту сiтуацыю з улiкам усiх нюансаў. I, магчыма, сапраўды прымем рашэнне аб больш важкай падтрымцы.

НЕ «ВЫКЛЮЧЭННЕ», А ЗАКОН

Сам па сабе вiзiт у мiнiстэрства — яшчэ зусiм не гарантыя задавальнення просьбы. «Многiя людзi звяртаюцца да мiнiстра як да нейкай вышэйшай iнстанцыi, з надзеяй, што ён прыме рашэнне «ў парадку выключэння», — заўважае Уладзiмiр Патупчык. — Але нельга забывацца, што часцяком прыняць такое рашэнне — значыць, парушыць закон. Тым часам нi мiнiстр, нi хто-небудзь iншы такога права проста не мае».

Разам з тым нельга не адзначыць, што веданне законаў, сваiх правоў i магчымасцяў — гэта i ёсць галоўны шанц пазбегнуць непаразуменняў. Таму калi ўзнiкаюць пытаннi, лепш за ўсё на самай справе звярнуцца па кансультацыю ў раённае ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, у абласны камiтэт цi ў мiнiстэрства.

Дарэчы, нялiшне ведаць, што, апроч мiнiстра i намеснiкаў, у мiнiстэрстве наладжаны пастаянны прыём iншымi спецыялiстамi. Ён адбываецца з 9 да 18 гадзiн у любы працоўны дзень, а таксама з 9 да 13 гадзiн па суботах. I да таго ж — без якога-небудзь папярэдняга запiсу.

I яшчэ. Каб атрымаць адказ на тое цi iншае пытанне, можна скарыстацца сайтам мiнiстэрства — www.mintrud.gov.by. Пры гэтым у блiжэйшы час зноў-такi праз сайт плануецца наладзiць правядзенне спецыяльных тэматычных канферэнцый. А iх удзельнiкам па сутнасцi зможа стаць кожны карыстальнiк Iнтэрнэта.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працоўнае заканадаўства i выплата заробкаў, пенсii i дапамогi — няма сумненняў, што гэтыя тэмы хвалююць пераважную большасць з нас. Таму зусiм не выпа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика