АСЦЯРОЖНА — СПЁКА!
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Спёка, якая зноў вярнулася ў Беларусь, аказвае негатыўны ўплыў на самаадчуванне вадзiцеляў.
Ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС падкрэслiлi, што асаблiва небяспечнае спякотнае надвор’е для вадзiцеляў, якiя пакутуюць на гiпертанiю i сардэчна-сасудзiстыя захворваннi. У такiх людзей пад уздзеяннем высокай тэмпературы паветра кружыцца галава, з’яўляецца млявасць i, як вынiк, змяншаецца канцэнтрацыя ўвагi на дарозе i хуткасць рэагавання. Таму супрацоўнiкi ДАI раяць такiм людзям не садзiцца за руль у спёку. Усiм астатнiм вадзiцелям перад паездкай варта зрабiць запас пiтной вады i ўкамплектаваць належным чынам аптэчку. Пры першых сiмптомах перагрэву неабходна спынiцца, пажадана ў ценi, выйсцi з салона, адчынiць насцеж усе вокны ў аўтамабiлi, зрабiць невялiчкую шпацыроўку. Працягваць паездку можна толькi пасля таго, як пераканаецеся, што адчуваеце сябе добра.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спёка, якая зноў вярнулася ў Беларусь, аказвае негатыўны ўплыў на самаадчуванне вадзiцеляў.
|
|