СЯРЭДНЯЯ ЗАРПЛАТА БЮДЖЭТНIКАЎ У МАI СКЛАЛА BR611 ТЫС.
У Беларусi ў галiнах бюджэтнай сферы сярэднямесячная заработная плата ў студзенi—маi гэтага года склала Br587 тыс., у тым лiку ў маi — Br611 тыс. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу рэспублiкi. Паводле даных статыстычнага ведамства, ва ўстановах аховы здароўя сярэдняя заработная плата ў маi гэтага года склалася ў памеры Br589 тыс., у тым лiку ўрачоў — Br1 млн 3 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — Br582 тыс., малодшага медыцынскага персаналу — Br365 тыс. Сярэднi майскi заробак ва ўстановах адукацыi склаў Br545 тыс., у тым лiку настаўнiкаў — Br663 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — Br1 млн 1 тыс. Ва ўстановах навукi i навуковага абслугоўвання гэты паказчык складаў Br885 тыс., у тым лiку навуковых работнiкаў — Br920 тыс. Паводле статыстычных даных, у работнiкаў арганiзацый фiзкультуры i спорту сярэднi майскi заробак быў Br821 тыс. У галiне фiнансаў, крэдыту i страхавання сярэдняя зарплата работнiкаў у маi была Br1 млн 114 тыс.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ў галiнах бюджэтнай сферы сярэднямесячная заработная плата ў студзенi—маi гэтага года склала Br587 тыс., у тым лiку ў маi — Br611 тыс. Аб г
|
|