21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вёска Надзеi

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галiна РАМАНЧУК.

Hадзея Iванаўна цёпла i хораша распавядае пра землякоў i iх захапленнi, як можа толькi чалавек, для якога любiмая справа стала сэнсам жыцця. Цi думала яна, дзяўчына з ваўкавыскай вёскi Сыраежкi, што клубнай рабоце прысвецiць усё жыццё? «Але ж у маёй працоўнай кнiжцы толькi адзiн запiс», — гаворыць дырэктар старадворацкага Дома культуры Надзея Толкач.

А пачыналася ўсё з музыкi, калi падлеткам за некалькi кiламетраў бегала ў Кватарскую школу, што на Бераставiччыне. Там быў музычны гурток, у якiм яна вучылася iграць на акардэоне. I калi праз гушчар бязладных гукаў прабiвалася стройная мелодыя, здаецца, лепшай асалоды не было. Потым iграла ў школьным аркестры. А аднойчы бацька зрабiў ёй найвялiкшы падарунак: купiў прыгожы белы акардэон, дык усе Сыраежкi ў хату збеглiся, каб паслухаць музыку.

Жаданне iграць прывяло Надзею на 10-месячныя курсы пры абласным Доме народнай творчасцi, дзе працаваў вядомы Марк Коп, пасля якiх у 1971 годзе закончыла Гродзенскае культасветвучылiшча i па размеркаванню трапiла на Бераставiччыну, «блiжэй да мамы». Вось так i звязаў яе лёс са Старым Дворцам.

— Ва ўсе часы, — гаворыць Надзея Iванаўна, — галоўным для клубных работнiкаў было развiццё самадзейнай народнай творчасцi сярод рознаўзроставых груп насельнiцтва. Калiсьцi ў нас быў нават свой народны хор (пры старшынi калгаса «Перамога» А.М. Маханько). Кiраваў iм кампазiтар Дзмiтрый Макроў, якi спецыяльна прыязджаў з Гродна.

Але ў кожнага часу свае павевы. Цяпер вядомасць набыла фальклорная група «Чараўнiчкi». Сёлета яна рыхтуецца займець званне народнай. У шматвяковай музычнай i песеннай творчасцi столькi мастацкiх знаходак, што проста нельга не данесцi гэты скарб да слухача, лiчыць Надзея Iванаўна. Любiць прыгожую лiрычную песню i моладзь. Таму ў Доме культуры творча працуюць дарослы i дзiцячы сольныя гурткi. Ёсць гурткi мастацкага чытання, драматычны, фальклорны, iнструментальны, «Умелыя ручкi», два аматарскiя аб’яднаннi — дзiцячае «Сонейка» i сямейны клуб «Гiменей». У гуртках i аб’яднаннях каля 130 чалавек — ад вучняў малодшых класаў да пенсiянераў. Без удзельнiкаў мастацкай самадзейнасцi не абыходзiцца нi адно мерапрыемства ў Доме культуры, яны частыя госцi ў раёне. Вельмi важна, на думку Надзеi Iванаўны, своечасова выявiць здольнасцi чалавека. I цi не радасць для кiраўнiка, калi яго выхаванцы выбiраюць такую ж дарогу?

Штогод адзiн, а то i два актыўныя маладыя ўдзельнiкi мастацкай самадзейнасцi паступаюць у культасветустановы. I сёння яны ўжо працуюць як у Бераставiцы, так i ў клубах раёна.

А яшчэ, лiчыць мая суразмоўца, не менш важна вывучаць духоўныя запыты людзей, прапагандаваць нацыянальную культурную спадчыну, народныя святы i абрады. Яны вельмi па душы вяскоўцу бо спакон веку ўслаўляюць працу на зямлi, хлебароба i яго род.

Надзея Iванаўна лiчыць, што за трыццаць з лiшнiм гадоў працы ў Старым Дворцы ёй заўсёды шанцавала на добрых людзей i ўважлiвых кiраўнiкоў гаспадаркi, якiя, акрамя поля i фермы, бачылi яшчэ i Дом культуры. Гэта дзякуючы iм сельская культура не ходзiць у падчарыцах. Чым можа дапамагае дырэктар аграфiрмы «Стары Дворац» Сяргей Чаркоўскi. Ды i Дом культуры выручае грошы на свае патрэбы за платныя паслугi. У мiнулым годзе зарабiлi чатыры мiльёны, сёлета маюць больш за пяць. З’явiлiся ў ЦДК новая мэбля, тэлевiзар, новыя музычныя iнструменты. Замянiлi тут вокны i дзверы.

— Калi ў свой вольны час няма работы ў хаце, iду ў клуб, — гаворыць Надзея Iванаўна, — там заўсёды справа знойдзецца.

Надзею Iванаўну ўжо многа склiканняў запар вяскоўцы выбiраюць дэпутатам сельскага Савета, два апошнiя склiканнi яна — дэпутат раённага Савета. Бо хто лепш за яе ведае лёсы вяскоўцаў, iх патрэбы, вёску «деревянную, дальнюю», якая не пазначана на карце, але спакон веку сцiпла робiць сваю справу.

Бераставiцкi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Hадзея Iванаўна цёпла i хораша распавядае пра землякоў i iх захапленнi, як можа толькi чалавек, для якога любiмая справа стала сэнсам жыцця. Цi думала
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика