21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзiця з прабiркi — за мiльён

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА.

Упершыню адмоўны натуральны прырост насельнiцтва ў Беларусi быў адзначаны ў 1993 годзе, калi колькасць памерлых перавысiла колькасць народжаных на 11,2 тысячы чалавек. У 2005 годзе гэтая рознiца павялiчылася да 51,3 тысячы.

Паводле слоў начальнiка аддзела аховы мацярынства i дзяцiнства Мiнiстэрства аховы здароўя Iрыны МIТРОШАНКI, асаблiвасць працэсу дэпапуляцыi насельнiцтва ў нашай краiне — знiжэнне нараджальнасцi i адначасовае павелiчэнне смяротнасi. Беларусь па тыпу ўзроставай структуры адносiцца да краiн з убываючым насельнiцтвам. Для выпраўлення сумнага становiшча сёлета ў сакавiку кiраўнiцтвам нашай краiны была прынята нацыянальная праграма дэмаграфiчнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь на 2007—2010 гады. Яна прадугледжвае стабiлiзацыю дэмаграфiчнай сiтуацыi найперш за кошт знiжэння смяротнасцi з 14,5 на тысячу жыхароў, як назiралася ў 2006 годзе, да 10—11 у 2010-м. Акрамя таго, адзначыла Iрына Мiтрошанка, мяркуецца, што на працягу гэтай пяцiгодкi абодва паказчыкi (узровень смяротнасцi i нараджальнасцi) будуць збалансаваны. Нараджальнасць да 2010 года ўзрасце з 9,2 на тысячу чалавек, што было ў 2005 годзе, да 10—11. Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр «Мацi i дзiця», створаны ў 2004 годзе, — галаўная медыцынская ўстанова ў галiне акушэрства i гiнекалогii, неанаталогii, педыятрыi i медыцынскай генетыкi. «Мы аказваем медыцынскую дапамогу цяжарным жанчынам з рознымi паталогiямi, нованароджаным дзецям у паталагiчных станах, у тым лiку i глыбока неданошаным, якiя патрабуюць асобых умоў выходжвання i лячэння,» — расказаў дырэктар цэнтра Канстанцiн ВIЛЬЧУК.

Унiкальным з’яўляецца адкрытае ў цэнтры аддзяленне паталогii для цяжарных жанчын з экстрагенiтальнымi захворваннямi (сардэчна-сасудзiстай, эндакрыннай сiстэм, хваробамi крывi). Акрамя таго, у ўпершыню ў Беларусi ў складзе гiнекалагiчнага аддзялення цэнтра адкрыта дзiцячая гiнекалогiя для аказання квалiфiкаванай дапамогi дзяўчынкам i падлеткам з генiтальнай паталогiяй. У педыятрычных аддзяленнях цэнтра для дзяцей з перынатальнай паталогiяй цэнтральнай нервовай сiстэмы, прыроджанымi i спадчыннымi хваробамi праводзiцца ранняя ацэнка псiханеўралагiчных станаў з выкарыстаннем нейрапсiхалагiчных, нейрафiзiялагiчных i iншых метадаў, карэкцыя гэтых станаў. Навуковымi супрацоўнiкамi цэнтра распрацаваны комплексы лячэбна-прафiлактычных мерапрыемстваў для дзяцей з перынатальнымi фактарамi рызыкi, праграмы даследавання, лячэння i рэабiлiтацыi дзяцей з хваробамi органаў дыхання, з цяжкай перынатальнай паталогiяй, з перынатальнымi iнфекцыямi.

Не так даўно ў РНПЦ «Мацi i дзiця» адкрылася аддзяленне дапаможных рэпрадукцыйных тэхналогiй. Да гэтай пары ў краiне iснавала толькi 2 камерцыйныя цэнтры па аказанню дапамогi пры бясплоддзi i адно спецыялiзаванае аддзяленне ў Гомелi на базе медыка-генетычнага цэнтра. «Для свайго аддзялення мы набылi ўнiкальнае абсталяванне, нашы спецыялiсты — рэпрадуктолагi i эмбрыёлагi праходзiлi навучанне ў Маскве ў цэнтрах рэпрадукцыйнай медыцыны, — працягваў дырэктар РНПЦ «Мацi i дзiця». — Сёння мы праводзiм працэдуру iнсеменацыi. Акрамя таго, падабралi больш за 50 пар, якiя зараз рыхтуюцца да правядзення экстракарпаральнага апладнення з вырошчваннем эмбрыёна i пераносам яго ў поласць маткi. Папярэдне неабходна дасканалае медыцынскае абследаванне абодвух бацькоў».

Кошт усiх затрат па атрыманню дзiцяці з прабiркi будзе залежаць ад выбару канкрэтнай рэпрадукцыйнай тэхналогii, але, падкрэслiў Канстанцiн Вiльчук, сума будзе ў разы меншай, чым у камерцыйных цэнтрах. Сама працэдура вырошчвання эмбрыёна i перасадкi яго ў поласць маткi ў РНПЦ будзе каштаваць 1 млн рублёў. Плюс — пэўная сума на медыкаменты. У год плануецца праводзiць 100—150 такiх «пераносаў».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню адмоўны натуральны прырост насельнiцтва ў Беларусi быў адзначаны ў 1993 годзе, калi колькасць памерлых перавысiла колькасць народжаных на 11,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика