«Рэжуць... А колькi разоў памералi?»
Пад такiм загалоўкам 16.06.2007 г быў змешчаны лiст жыхароў вёскi Лылойцi Смаргонскага раёна, у якiм паведамлялася аб тым, што ўздоўж вулiц спiлоўваюцца дрэвы. Горш за тое, у скверы, дзе знаходзiцца абелiск загiнулым воiнам, збiраюцца будаваць дамы...
Як паведамiў старшыня Лылойцiнскага сельвыканкама сп. Раманчук, у вёсцы, у сувязi з будаўнiцтвам аграгарадка праводзiцца добраўпарадкаванне — асфальтаванне вулiц, укладка тратуараў, устаноўка новых павiльёнаў аўтобусных прыпынкаў, замена лiнiй электраперадач. Правядзенне гэтых работ i прымушала спiлоўваць старыя дрэвы — таполi каля Дома культуры былi пасаджаны да 1905 года, бярозы ўздоўж вулiцы Цэнтральнай — у 50—60-я гады мiнулага стагоддзя. Рашэнне аб зносе 71 старога дрэва было прынята сельвыканкамам 26.04.2007 г. Акт на знос зялёных насаджэнняў узгоднены са Смаргонскай гаррайiнспекцыяй аховы прыродных рэсурсаў i навакольнага асяроддзя. Што датычыцца будаўнiцтва жылых дамоў, то ўзводзiць iх плануецца на ўскрайку сквера. Добраўпарадкаванне якога таксама плануецца. Пытанне аб пераносе помнiка не разглядалася. ...Мяркуем: калi б жыхары вёскi загадзя ведалi аб гэтых планах, то магчыма, не хвалявалiся б? I ў рэдакцыю не пiсалi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад такiм загалоўкам 16.06.2007 г быў змешчаны лiст жыхароў вёскi Лылойцi Смаргонскага раёна, у якiм паведамлялася аб тым, што ўздоўж вулiц спiлоўваюц
|
|