У ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦI ЗАРЭГIСТРАВАНА ЧАТЫРЫ ФАКТЫ ПРАПАЖЫ ЛЮДЗЕЙ У ЛЯСАХ
Алена САФРОНАВА, БЕЛТА.
У Гомельскай вобласцi ўжо зарэгiстравана чатыры факты прапажы людзей у лясах рэгiёна. У трох выпадках людзей удалося знайсцi. Пошукi жыхаркi Петрыкаўскага раёна яшчэ працягваюцца.
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях, ва ўсiх выпадках пры паступленнi сiгналаў аб прапажы людзей у лесе праводзяцца пошукавыя мерапрыемствы, у якiх бяруць удзел мiлiцыянеры, супрацоўнiкi падраздзяленняў МНС, леснiкi i добраахвотнiкi. Дзякуючы сумесным дзеянням i прыцягненню да гэтай работы насельнiцтва ўдалося знайсцi жывымi i здаровымi 15-гадовага падлетка ў Жыткавiцкiм раёне, 50-гадовую жанчыну ў Чачэрскiм раёне. Пасля чатырох дзён пошуку таксама знайшлi 86-гадовую пенсiянерку вёскi Санюкi Ельскага раёна, якая адправiлася ў лес па ягады. Жанчыну з дыягназам «знясiленне» даставiлi ў раённую бальнiцу. У цяперашнi час працягваецца пошук 83-гадовай жыхаркi вёскi Дарашэвiчы Петрыкаўскага раёна, якая пайшла па чарнiцы 13 лiпеня, i да гэтага часу яе месцазнаходжанне застаецца невядомым.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомельскай вобласцi ўжо зарэгiстравана чатыры факты прапажы людзей у лясах рэгiёна. У трох выпадках людзей удалося знайсцi. Пошукi жыхаркi Петрыкаўс
|
|