Сямейнае аўтападарожжа са смяротным зыходам
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Паблiзу вёскi Вялiкая Машчанiца Бялынiцкага раёна здарылася бяда.
Як паведамiлi ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны, 33-гадовы жыхар Маладзечна не справiўся з кiраваннем аўтамабiля «Форд», з’ехаў у кювет i сутыкнуўся з дрэвам. У вынiку аварыi загiнула жонка вадзiцеля, а таксама двое сыноў, аднаму з iх было ўсяго тры, а другому — дзевяць гадоў. Сам кiроўца атрымаў цяжкую траўму i знаходзiцца ў шпiталi. У ДАI адзначаюць, што сiтуацыя на беларускiх дарогах застаецца вельмi напружанай. Толькi за мiнулыя выхадныя днi ў краiне смяротнымi ахвярамi ДТЗ сталi 24 чалавекi, яшчэ 112 былi паранены.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паблiзу вёскi Вялiкая Машчанiца Бялынiцкага раёна здарылася бяда.
|
|