21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сотнi кватэр — у свабодны продаж

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ.

У Мiнску праз тыдзень пачнецца серыя аўкцыёнаў па свабоднаму продажу кватэр насельнiцтву непасрэдна заказчыкам будаўнiцтва шматкватэрнага дома. Так, 25 лiпеня ўпершыню ў Беларусi пройдзе адкрыты аўкцыён па продажу кватэр.

Кватэры будуць прадавацца ў доме № 49 па вулiцы Прытыцкага. Прадаўцом з’яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства «МАПIД», якое пабудавала гэты дом за ўласныя грашовыя сродкi. Арганiзатарам аўкцыёну выступiла УП «Мiнскi гарадскi цэнтр нерухомасцi».

На першым аўкцыёне грамадзянам будуць прапаноўвацца 19 кватэр без аддзелачных работ па стартаваму кошту ў беларускiх рублях у межах 900 долараў плюс-мiнус 10—20 USD. Лоты, якiя прапаноўваюцца: 1 — аднапакаёвая, 2— чатырохпакаёвыя i па 8 дзвюх-, i трохпакаёвых кватэр. Прыняць удзел у аўкцыёне i набыць кватэры можа любы грамадзянiн нашай краiны, нягледзячы на наяўнасць або адсутнасць мiнскай прапiскi. Для ўдзелу ў таргах трэба падаць заяўку, азнаёмiцца з аб’ектам i ўнесцi задатак у памеры 10 працэнтаў ад стартавай цаны лота i заплацiць 1/4 МЗП за рэгiстрацыю. Напрыклад, стартавы задатак за двухпакаёвыя кватэры можа быць ад 10,5 да 11 мiльёнаў рублёў. Задатак вяртаецца ўсiм удзельнiкам аўкцыёну, акрамя тых, хто выйграе таргi. Пераможцу аўкцыёну дадаткова трэба будзе аплацiць паслугi арганiзатару аўкцыёну звыш цаны продажу ў памеры 1,5 працэнта ад канчатковага кошту кватэры.

Паводле меркавання спецыялiстаў iнфармацыйнай службы агенцтваў нерухомасцi, адзiным недахопам механiзму набыцця кватэр праз аўкцыёны з’яўляецца немагчымасць выкарыстоўваць на гэтыя мэты крэдытныя рэсурсы банкаў. Разам з тым гэтая акалічнасць звязана з тэхнiчнымi недапрацоўкамi i адсутнасцю падобнай практыкi як з боку беларускiх банкаў, так i з боку пакупнiкоў жылля i арганiзатараў аўкцыёнаў. Магчыма, ужо на наступных таргах банкi i арганiзатары аўкцыёнаў падрыхтуюць неабходны механiзм для крэдытавання такiх здзелак.

Кватэры ў новым доме прапаноўваюцца за 900 USD за «квадрат», у той час калi на другасным рынку жылля квадратны метр амаль усiх вiдаў кватэр дасягае амаль 2 тысяч долараў i больш. Як хутка будзе павялiчвацца кошт кватэр на працягу аўкцыённых таргоў, казаць цяжка.

Тут будзе задзейнiчана некалькi фактараў. Па-першае, грамадзянам трэба будзе мець у наяўнасцi даволi вялiкую суму грошай, памер якой можа вагацца ад 60 да 150 тысяч долараў. Па-другое, у сезон летнiх адпачынкаў актыўнасць буйных прыватных iнвестараў знаходзiцца на даволi нiзкiм узроўнi.

Дырэктар Беларускай асацыяцыi «Нерухомасць» Мiкалай Прастулапаў лiчыць, што сёння рэальна такiя кватэры прадаць за 1500—1700 долараў за квадратны метр, што крыху танней, чым на другасным рынку жылля. Разам з тым трэба ўлiчваць той момант, што кватэры прадаюцца без аддзелачных работ; больш за тое, дом не размешчаны ў цэнтральнай частцы Мiнска.

Па гэтаму дому да 22 жнiўня будуць праведзены 4 аўкцыёны па свабоднаму продажу кватэр. У вынiку запланавана прадаць 109 кватэр.

На думку Мiкалая Прастулапава, свабодны продаж кватэр кардынальна не паўплывае на змяненне кошту жылля на другасным рынку. Каб «абвалiць» сталiчны рынак жылля, трэба прадаваць не менш як 800—900 кватэр у год па кошту да тысячы долараў за квадратны метр. Разам з тым, паводле слоў суразмоўцы, гэтая серыя аўкцыёнаў стане выхаваўчай мерай для пакупнiкоў i сiгналам прадаўцам. Гаспадары старога i часам не зусiм якаснага жылля павiнны ведаць, што ў iх ёсць канкурэнт, якi можа прапанаваць новае i таннае жыллё. У сувязi з гэтым наш эксперт мяркуе, што ў жнiўнi дрэнныя па якасцi кватэры павiнны патаннець не менш чым на 5—10 працэнтаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску праз тыдзень пачнецца серыя аўкцыёнаў па свабоднаму продажу кватэр насельнiцтву непасрэдна заказчыкам будаўнiцтва шматкватэрнага дома. Так, 2
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика