Аблегчаны вiзавы рэжым для асобных катэгорый грамадзян
БЕЛТА.
Аб гэтым паведамiў журналiстам Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Беларусь у Iзраiлi Iгар Ляшчэня.
«Мы прапанавалi iзраiльцянам у рамках праекта пагаднення аб узаемных паездках прадугледзець аблегчаны рэжым для грамадзян Беларусi i Iзраiля ва ўзросце да 16 гадоў i пасля 60 гадоў. Беларускi бок прапануе або зрабiць для iх увогуле бязвiзавы ўезд, або выдаваць iм вiзы бясплатна. Цяпер праект дакумента знаходзiцца на разглядзе iзраiльскага боку. Я спадзяюся, што мы гэта пагадненне заключым», — сказаў дыпламат. Паводле слоў Iгара Ляшчэнi, «мы на ўзроўнi пасольства рэкамендавалi беларускiм мiнiстэрствам разгледзець магчымасць у перспектыве адмянiць запрашэннi для iзраiльцян, якiя хочуць наведаць Беларусь». «Гэта рашэнне патрабуе ўлiку многiх фактараў, але калi яно будзе прынята, то Беларусь i Iзраiль змогуць пашырыць кантакты», — дадаў кiраўнiк дыпмiсii. Ён таксама адзначыў, што ў летнi час дзякуючы садзейнiчанню беларускага пасольства памiж Беларуссю i Iзраiлем выконваецца пяць авiярэйсаў у тыдзень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў журналiстам Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Беларусь у Iзраiлi Iгар Ляшчэня.
|
|