21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фосфарная хмара тармазнула

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

Беларускiя эколагi запэўнiваюць, што атрутныя ападкi нашай краiне не пагражаюць

Тэхнагенная катастрофа ў Львоўскай вобласцi, дзе 16 лiпеня сышлi з рэек i загарэлiся вагоны з жоўтым фосфарам, выклiкала перапалох i ў Беларусi. Масла ў агонь падлiлi ўкраiнскiя i расiйскiя СМI, якiя ўвечары 17 лiпеня паведамiлi, што падчас тушэння пажару атрутныя пары фосфару паднялiся ў паветра i рушылi ў бок Беларусi. Аднак, як паведамiла прэс-сакратар Мiнiстэрства прыроды i аховы навакольнага асяроддзя нашай краiны Алена Пенязь, рэальнай пагрозы насельнiцтву Беларусi няма. Паколькi руху паветраных мас падчас пажару практычна не было, то атрутная хмара асела на тэрыторыi Украiны, у радыусе 90 кiламетраў вакол месца катастрофы. Беларускiя эколагi праверылi стан навакольнага асяроддзя на прыгранiчнай з Украiнай тэрыторыi. У прыватнасцi, былi ўзяты пробы вады, грунту i атмасфернага паветра ў Брэсцкай i Гомельскай абласцях. Забруджвання не выяўлена. Тым не менш, як запэўнiлi ў Мiнпрыроды, спецыялiсты мiнiстэрства працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Паводле слоў Алены Пенязь, кантроль за станам паветраных мас, грунту i вады на прыгранiчных тэрыторыях ад Брэста да Пiнска праводзiцца праз кожныя тры гадзiны. Для гэтых мэтаў нават задзейнiчаны верталёт пагранiчных войскаў, з дапамогай якога робяцца пробы ў трох слаях атмасферы. Пакуль што ўсё i ў прамым, i ў пераносным сэнсе слова цiха: гэта значыць поўны штыль i адсутнасць атрутных рэчываў.

На момант падрыхтоўкi публiкацыi, Мiнпрыроды Беларусi атрымала ад украiнскiх калегаў паведамленне, што тэхнагенная катастрофа лакалiзавана на 90 працэнтаў. I ўсё ж у Мiнпрыроды нашай краiны на ўсякi выпадак не даюць адбой «паветранай трывогi». Нашыя спецыялiсты мадэлiруюць сiтуацыю, якая можа ўзнiкнуць пры ўзмацненнi ветру ў бок Беларусi i гатовыя прыняць неабходныя меры.

Належныя высновы з украiнскай катастрофы зрабiлi i беларускiя чыгуначнiкi. Паводле звестак прэс-службы Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый, Беларускай чыгункай прымаюцца дадатковыя меры перасцярогi. Наладжаны яшчэ больш пiльны кантроль за вагонамi з жоўтым фосфарам i iншымi небяспечнымi грузамi, якiя перавозяцца па тэрыторыi нашай краiны. Увогуле, зараз вывучаецца пытанне аб змяненнi маршрутаў цягнiкоў з фосфарам. Плануецца накiраваць iх у абход буйных населеных пунктаў Беларусi.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя эколагi запэўнiваюць, што атрутныя ападкi нашай краiне не пагражаюць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика