ДЗЕЛЯ ГЭТАГА — ПРАЦАВАЦЬ ВАРТА
Уладзiмiр СIЛIН, палкоўнiк запасу, г. Новасiбiрск.
Я хацеў бы далучыцца да тых, хто ў гэтыя днi вiншуе «Звязду» з яе юбiлейнай датай, i выказаць вялiкую ўдзячнасць калектыву рэдакцыi за працу — без перабольшвання — неабходную нашай краiне i ўсiм беларусам, за творчыя пошукi, за тое, што вы ў свае радкi заўсёды ўкладваеце часцiнкi сваiх сэрцаў.
З 1973 года я не жыву ў краi, дзе нарадзiўся i вырас, але заўсёды цiкавiўся жыццём Беларусi, наведваў мацi, родных, сяброў i знаёмых, нiколi не забываў сваю родную мову i пры любой магчымасцi стараўся чытаць на ёй лiтаратурныя творы, газеты, часопiсы. У консульстве беларускага пасольства, якое знаходзiцца ў нашым горадзе, разам з беларускiм культурна-асветным цэнтрам у iмя святой Ефрасiннi Полацкай, я часта праглядаю беларускую прэсу, i ў асаблiвасцi тую, што выдаецца на беларускай мове. «Звязду» прачытваю поўнасцю, а некаторыя матэрыялы яшчэ i перачытваю. У апошнi час пастаянна знаёмлюся з электроннай версiяй. Апроч iншага, мне iмпануе тое, што тут не праводзiцца розных эксперыментаў з мовай, якую я ведаю, хоць некаторыя незнаёмыя словы (больш iншаземнага паходжання ў вас) i з’яўляюцца... Шчыры дзякуй газеце за тое, што яна з нумара ў нумар пастаянна працуе на захаванне i развiццё беларускасцi, на тое, каб кожны грамадзянiн краiны ганарыўся сваiм паходжаннем, iмкнуўся ведаць родную мову, гаварыў на ёй, каб яна часцей гучала з вуснаў дзяржаўных асобаў i чыноўнiкаў. З Днём нараджэння, «Звязда»!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я хацеў бы далучыцца да тых, хто ў гэтыя днi вiншуе «Звязду» з яе юбiлейнай датай, i выказаць вялiкую ўдзячнасць калектыву рэдакцыi за працу — без пер
|
|