Гарэлку — для ацяплення дома
Кар. БЕЛТА.
Амерыканец Лары Вайнгартэн вынайшаў для свайго дома ў Калiфорнii сiстэму ацяплення на сумесi гарэлкi i вады.
53-гадовы Вайнгартэн, якi з’яўляецца экспертам па воданагравальных прыборах, закончыў рэканструкцыю сваёй трохпавярховай рэзiдэнцыi ў 2006 годзе. Работы абышлiся ўладальнiку ў 180 тыс. долараў. Цяпло ў доме забяспечвае сумесь гарэлкi i вады, якая пры дапамозе помпаў, што працуюць на сонечнай энергii, прапускаецца праз сiстэму труб, награваецца сонечнымi панэлямi i затым паступае ў падвал, дзе награвае бак з вадой на 3,8 кубаметра. Фотаэлементы на даху выпрацоўваюць электраэнергiю (кожная па 105 ват), якой хапае для асвятлення, работы камп’ютара i iншай бытавой тэхнiкi. Гэта не першы прыклад дома, для якога рэсурсы выпрацоўваюцца натуральным спосабам. Напрыклад, амерыканскiя праекцiроўшчыкi Мэцью Каатс i Цiм Мелдрам распрацавалi iдэю будынка, якi атрымлiвае неабходную электраэнергiю са шпiнату.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканец Лары Вайнгартэн вынайшаў для свайго дома ў Калiфорнii сiстэму ацяплення на сумесi гарэлкi i вады. |
|