21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЦI ТРЭБА БАЯЦЦА ЦЯБЕ, ЖЫЦЦЁ?

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алесь ПАПЛАЎСКI

Усе мы спатыкаемся ў гэтым жыццi. Спатыкаемся на шчасцi i няшчасцi, часе i няўчассi, на чужым i сваiм лёсе. Што зробiш — жыццё. I жаданне, iмкненне паведаць пра гэта — мо спроба парадавацца жыццю, а мо i папярэджанне некаму. Бо жыццё апроч усяго — яшчэ i творчасць. Тварэнне сябе. Вiктар КАЗЬКО.

Недзе пад столлю гудзела надакучлiвая муха — дзерла цiшыню перапоўненага адзiнотай бальнiчнага пакоя. На тумбачцы атрутна дымiўся iмбрычак, i на бэжавыя сцены лiлi сiнь люмiне- сцэнтныя лямпы. Бутэлечкi з вадкасцю на высокiх жалезных штатывах адкiдвалi ценi на ложак, на якiм ляжаў хворы. Прасцiна варушылася ад частага i цяжкага дыхання, ад чаго няўрымслiвы статак штрыхоў i лiнiй з кожным выдыхам палахлiва разбягаўся па кутах невялiчкага пакоя i збiраўся з удыхам да купы. У адзiнае ў пакоi акно стомлена зазiралi таполi, пераплеценыя мiж сабою веццем, якое нечым нагадвала сашчэпленыя на грудзях кашчавыя пальцы хворага. За акном, калi ўглядацца, струменiлася жыццём вiрлiвая гарадская вулiца, але чалавека ў ложку гэта не цiкавiла ўжо, жыццё для яго звузiлася да памераў гэтага пакоя i ён, па ўсiм вiдаць, цярплiва змiрыўся з гэтым. Вусны хворага былi шчыльна сцiснутымi, а вочы нерухомымi i вiльготнымi: каму хочацца скарацца непазбежнасцi...

«У яго асiметрычны твар i маленькi нос, — падумала жанчына, разглядваючы хворага, нiбыта ўпершыню бачыла. — I ўсё ж ён па-ранейшаму элегантны. Вiдаць, хвароба i тая не здолела сцерцi з яго твару прывабнасць юнацтва. I ўсё ж, як шмат чаго залежыць ад выпадку!..» Сцвярджаючы тое ў думках, яна, вiдаць, i сама не задумвалася над тым, што мела на ўвазе. Бо ад якога такога выпадку залежыць усё: ад таго, што яна тут, у гэтым бальнiчным пакоi, цi ад таго, якi звёў iх некалi разам? Iмкнучыся не парушаць цiшыню, якая панавала ў пакоi, жанчына прашпацыравала да тумбачкi з iмбрычыкам i выцягнула провад з разеткi. Пасля вярнулася да ложка i села на ўскрайку яго, у нагах хворага. Думкi зноў вярнулi яе ў мiнулае. I яна паспрабавала аднавiць у памяцi гэтага чалавека такiм, якiм ён быў некалi даўно, — тады, калi яны былi яшчэ разам, калi астатнi свет быў ад iх надта далёка. Нiтка ўспамiнаў увесь час блыталася. У памяцi ўсплылi нейкiя асобныя фрагменты яе жыцця, якое некаторыя i жыццём не назвалi б...

Яна была ў яго трэцяй жонкай. Нялёгкая справа кахаць чалавека, якi кахае ўсiх жанчын у свеце. Менавiта аб гэтым яе папярэджвала нябожчыца мацi.

— Лiчыш, ты лепшая, чым тыя папярэднiя? — даймала яе яна.

— Лепшая, — сумна ўсмiхалася яна.

— Чым жа?

— Проста я шчаслiвая, вось i ўсё.

— Каму яно патрэбнае, такое шчасце?..

— Не пара, — перашэптвалiся сяброўкi.

— Не пара, — падтаквалi iм i суседзi.

— Жыццё надта доўгае для аднаго кахання! — заявiў у хуткiм часе i той, каго яна пакахала.

I пачаў сыходзiць — знiкаць некуды на некалькi тыдняў. А яна чакала, прымала яго, спадзеючыся на цуд, дурнап’яная ад чакання. «Жыццё надта кароткае, каб раскiдвацца сваiмi пачуццямi», — пераконвала яна сябе i чакала, калi ён састарыцца, разам з ёю, i тады, можа, насыцiцца сваiм ненажэрным валацужнiцтвам. Чакала, бо разумела, што як толькi знiкне сувязь з гэтым прыгожым прывiдным прытворствам, якое стала сэнсам яе жыцця — для яе скончыцца i само жыццё...

Яна была цяжарная ўжо, калi ён вярнуўся ў чарговы раз, каб пацвердзiць выведзеную са сваёй iснасцi аксiёму:

— Жыццё надта доўгае для аднаго кахання!

З пятлi яе выцягнулi тыя ж суседзi, нахапiлiся выпадкова. Мацi памерла незадоўга да гэтага i ўжо не магла папракнуць яе. Ды й цi папрокi ёй былi патрэбныя на той момант? Жыццё спынiлася. Дзiця так i не нарадзiлася. I замуж яна больш не выйшла — прызвычаiлася жыць у адзiноце. Мiнаў час. I аднойчы, калi яна вымала ў чарговы раз з паштовай скрынi газеты, да ног яе выпала паштоўка. Яна пазнала гэты размашысты почырк. Яшчэ б не пазнаць яго! Лiст быў кароценькi: «Я ў бальнiцы. Прыязджай развiтацца...» Яна моўчкi прабегла па радках i схавала лiст у шафу. I толькi тады нечакана адчула, што ў ёй усё пуста. «Няўжо ўсё сцiраецца? Няўжо ўсё мiнае?» — падумала яна са страхам, сiлячыся выклiкаць пачуццi штучна. I не змагла...

Жанчына адарвалася ад успамiнаў i скоса зiрнула на чалавека ў ложку. «Вось, выходзiць, i сустрэлiся дзве супярэчнасцi: мiнус на плюс, плюс на мiнус, — падумала яна, кранаючыся пальцам сiвiзны яго валасоў. — Якое ўсё ж кароткае гэта жыццё! Якiя мiзэрныя людскiя жаданнi! Што прывяло мяне сюды, у гэту бальнiцу: туга па тым, каго нiколi не было? А можа я несправядлiвая да яго?.. Вось ён, побач, той, хто адда- ляўся ад мяне ўсё жыццё. Выходзiць, дачакалася...» Яна нахiлiлася, каб пацалаваць хворага ў вусны, аднак рэзка адхiснулася. Ад чалавека пад прасцiной веяла старасцю i смерцю. «Мы ж з iм аднагодкi, — не без страху падумала, i яе раптам апанавала пачуццё поўнай ужо спустошанасцi. I тое, дзеля чаго яна прыйшла сюды, тое, чым жыла ўсе апошнiя гады, нечакана адрынулася. Ёй расхацелася быць сведкам гэтай яго немачы i бездапаможнасцi. «Што было, тое даўно мiнула ўжо! — падумала яна без шкадавання. — Толькi чаму гэтае разуменне прыходзiць да нас так позна?» Яна прымусiла сябе падняцца i апрануць палiто. «Але як жа ён? — завагалася яна. — Цi па-хрысцiянску гэта — кiнуць чалавека сам-насам з яго адыходам?..»

Яна падышла да акна i адчынiла фортку. Ценi дрэў за акном сталi невыразнымi. Вечар выцiскаў з восеньскага неба халодную iмжу, i непагадзь дыхала прама ў твар вялiкiм адвечным сумам. А яшчэ яна чула нечыя галасы. Шмат галасоў. I ёй падалося, што гэта галасы памерлых, тых, хто быў некалi з ёю побач. Яна мiтуслiва зашпiлiла гузiкi на палiто i накiравалася да выхаду. У дзвярах ледзь не збiла з ног кабету з кветкамi. Позiркi жанчын на хвiлiнку сустрэлiся. «Мiтусня!.. — падумала яна са шкадаваннем, узiраючыся ў гэты спярэшчаны зморшчынамi, старэчы твар. — Напэўна, яшчэ адна ахвяра яго заляцанак. Не, нам нiколi не зацвердзiцца ў сваёй праўдзе. Час нясе нас сваёй плынню невядома куды. Час зжырае нас цалкам. Прадчуванне хуткай непазбежнасцi цiсне на нас цяжарам усяго сусвету. I цi трэба баяцца цябе, жыццё?..»

г. Брэст.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Недзе пад столлю гудзела надакучлiвая муха — дзерла цiшыню перапоўненага адзiнотай бальнiчнага пакоя. На тумбачцы атрутна дымiўся iмбрычак, i на бэжав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика