У Малайзii злачынца двойчы за дзень выкраў адзiн i той жа аўтамабiль «Паршэ» коштам $250 тыс.
Кар. БЕЛТА.
Спачатку добра апрануты малады чалавек з’явiўся ў салоне па продажу элiтных аўтамабiляў i папрасiў ключы ад «Паршэ», каб пасядзець у яго салоне. Як толькi злачынца апынуўся ўнутры, ён завёў рухавiк i ўцёк з салона прама праз вiтрыннае шкло. Аднак далёка ад’ехаць не змог — у машыне скончылася палiва. Палiцэйскiя, якiя знайшлi машыну, адцягнулi яе на стаянку палiцэйскага ўчастка. Зламыснiк, у якога заставалiся ключы ад машыны, купiў бензiн i з’явiўся з канiстрай прама ў палiцэйскi ўчастак. Ён хутка залiў бензiн i iмклiва знiк на «Паршэ» на вачах здзiўленых палiцэйскiх. Аднак далёка ўцячы яму зноў не ўдалося: злачынца зразумеў, што ў горадзе выстаўлены пасты для яго затрымання, i, кiнуўшы «Паршэ», уцёк. Палiцэйскiя вядуць пошукi злачынцы, якi зняславiў iх.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спачатку добра апрануты малады чалавек з’явiўся ў салоне па продажу элiтных аўтамабiляў i папрасiў ключы ад «Паршэ», каб пасядзець у яго салоне. Як то
|
|