21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Kаб вольна дыхалі нашчадкі...

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Днямi ў Беларусi, Лiтве i Польшчы адзначалiся ўгодкi Грунвальдскай бiтвы — змагання аб’яднаных войскаў ВКЛ i Польшчы з крыжакамi Тэўтонскага ордэна. Падзея, якая адбылася 14—15 лiпеня 1410 года, не проста паўплывала на ход гiсторыi, а кардынальна змянiла яго. А сама бiтва дагэтуль застаецца ўзорным прыкладам гераiзму i мужнасцi.

Спецыялiсты мяркуюць, што Грунвальдская бiтва (як расказвае ў сваiх доследах гiсторык Iгар Лiтвiн, у летапiсах ВКЛ яна называлася Дубровенскай — па назве блiжэйшага да поля бiтвы горада) была адной з самых маштабных у Сярэднявеччы: войскi з абодвух бакоў налiчвалi не менш як па 30 000 воiнаў. У адных крынiцах большымi называюцца тэўтонскiя атрады, у другiх — усё ж саюзнiцкiя, аднак лепшае ўзбраенне ў любым выпадку мелi тэўтонцы. У сучасных падручнiках паведамляецца, што войскi ВКЛ налiчвалi каля 40 харугваў на чале з вялiкiм князем Вiтаўтам, а польскае каралеўства выставiла 50 харугваў пад камандаваннем караля Ягайлы (ён жа здзяйсняў агульнае кiраўнiцтва аб’яднаным войскам). Гэтаксама ў саюзнiцкiх шэрагах былi харугвы з Украiны, руская дружына з Ноўгарада, атрад з Чэхii i нават татарская коннiца. Войскам крыжакоў прыкладна ў 30 тысяч воiнаў кiраваў вялiкi магiстр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгiнген. Зрэшты, калi iмёны ўдзельнiкаў бiтвы вядомыя, то наконт лiчбаў спрэчкi iдуць i зараз...

Бiтва пачалася з атакi татарскай коннiцы, якой Вiтаўт даў каманду наступаць. Крыжакi, пастроеныя «клiнам», пачалi наўмысна адступаць, пакуль не дайшлi да замаскiраваных бамбардаў — яны расстралялі частку ворагаў. Вiдаць, у гэтым i заключаўся стратэгiчны план тэўтонцаў: прымусiць працiўнiка атакаваць, частку коннiцы загнаць у загадзя выкапаныя «воўчыя пасткi», частку разбiць гарматамi i потым, калi вораг змяшае баявы шыхт, расстраляны арбалетчыкамi ды лучнiкамi, павесцi на таран цяжкую коннiцу i канчаткова разбiць працiўнiка. Правакуючы атаку, крыжакi нават даслалi Вiтаўту i Ягайлу два мячы, паказваючы, што бiтва непазбежная.




Ордэн сталёвым клiнам рушыў у контратаку, цалкам знiшчыўшы некалькi лiцвiнскiх харугваў. Палкi Смаленскага княства былi адцiснутыя да польскага крыла войска, злучылiся з iмi i потым нечакана перайшлi ў наступ. Гiсторыкi мяркуюць, праўда, што польскi бок выступiў з вялiкай затрымкай, таму асноўны цяжар бiтвы прыпаў на Вiтаўта i яго харугвы. Пакуль крыжакi спрабавалi прабiцца да месца знаходжання польскага караля, лiцвiнскiя ваяры атакавалi з тылу i такiм чынам ордэнская армiя трапiла ў клешчы. Рыцары, якiя засталiся, прапанавалi вялiкаму магiстру бегчы з поля бiтвы, але той адмовiўся. Паводле звестак беларускiх гiсторыкаў, магiстра Тэўтонскага ордэна забiў татарскi хан Багардзiн. Пасля гэтага пералому ў бiтве крыжакi былi канчаткова разгромленыя, а iхнi лагер — захоплены. У абозе саюзнiкi знайшлi мноства цэбраў з вiном, вiдаць, прыгатаваным для святкавання перамогi. Каб пазбегнуць п’янства, польскi кароль Ягайла загадаў разбiць цэбры, «i кроў на полi змяшалася з вiном...».

Значэнне гэтай бiтвы цяжка пераацанiць: Ордэн панёс такiя страты, што старадаўнi вораг ВКЛ больш не змог аднавiць сваю былую магутнасць, а 200-гадовая крыжацкая агрэсiя ў Еўропе нарэшце была спыненая. Адпаведна аўтарытэт ВКЛ i Польскага каралеўства ў свеце пасля такой вялiзнай перамогi значна вырас. А памяць пра тую бiтву захавалася — як у ХV стагоддзi, калi адну з вёсак у сучасным Пастаўскiм раёне былыя ўдзельнiкi бiтвы назвалi Грунвальдам, так i зараз, праз 597 гадоў — у лiтаратуры i музыцы, жывапiсе i скульптуры, увогуле ў культурна-гiстарычнай спадчыне нашых народаў...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў Беларусi, Лiтве i Польшчы адзначалiся ўгодкi Грунвальдскай бiтвы — змагання аб’яднаных войскаў ВКЛ i Польшчы з крыжакамi Тэўтонскага ордэна. П
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика