П’яны вадзiцель не даверыўся цвярозаму i...
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
А было гэта так. Вадзiцель легкавушкi, жыхар Буда-Кашалёўскага раёна, выпiўшы са сваiм суседам, вырашыў з вёскi праехацца ў райцэнтр. I каб не мець непрыемнасцяў з работнiкамi дзяржаўтаiнспекцыi, папрасiў сесцi за руль сваёй машыны другога суседа. Цвярозага. Гаспадару легкавушкi потым нешта цюкнула ў галаву, што сусед едзе не так, як трэба, i па гэтай прычыне адхiлiў яго ад кiравання аўто i сам сеў за руль, максiмальна разагнаўшы «Аўдзi-80» перад уездам у вёску Аздзелiна. А там на ўзбочыне стаяла легкавушка «Фольксваген-гольф» i побач яе гаспадар, 1972 года нараджэння, якi выцягваў рэчы з багажнiка, яго жонка i мацi. П’яны вадзiцель збiў машыну з яе гаспадаром, якi тут жа памёр, i ўрэзаўся ў кювеце ў слуп. Жанчыны паспелi адскочыць убок. Самому выпiвоху, як гэта нi дзiўна, не было нанесена нiводнай раны, а вось яго пасажыр апынуўся ў бальнiцы. Каментарыi тут не патрэбныя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А было гэта так. Вадзiцель легкавушкi, жыхар Буда-Кашалёўскага раёна, выпiўшы са сваiм суседам, вырашыў з вёскi праехацца ў райцэнтр. I каб не мець не
|
|