Першы кватэрны аўкцыён удаўся
Сяргей КУРКАЧ.
Учора ўнiтарнае прадпрыемства «Мiнскi гарадскi цэнтр нерухомасцi» арганiзавала ўпершыню продаж 19 кватэр на свабодным аўкцыёне. Прадаўцом выступала адкрытае акцыянернае таварыства «МАПIД». У вынiку таргоў усе 19 лотаў былi прададзены. Нагадаю, што ў апошнiя днi перад аўкцыёнам у памяшканнях цэнтра нерухомасцi быў сапраўдны ажыятаж сярод тых, хто хацеў зарэгiстравацца ў якасцi ўдзельнiкаў аўкцыёну.
Таму ўчора ў памяшканнi, дзе адбываўся аўкцыён, не было свабодных месцаў, бо, паводле маiх падлiкаў, за кожны лот змагалася больш за 10 прэтэндэнтаў. На продаж прапаноўвалiся кватэры ў новым доме без аддзелачных работ па стартаваму кошту 900 долараў плюс 10—20 USD. Багатыя пакупнiкi жылля з першых iмгненняў таргоў змагалiся за лоты даволi актыўна. Амаль па ўсiх кватэрах быў зафiксаваны рост першапачатковай цаны амаль у два разы i нават вышэй. Самы танны кошт квадратнага метра агульнай плошчы дасягаў 3 503 997 рублёў, або каля 1636 долараў пры куплi трохпакаёвай кватэры на 5 паверсе. Самы дарагi квадратны метр жылля быў адзначаны пры куплi аднапакаёвай кватэры на 1 паверсе за 4 146 919 рублёў, або 1933 долары. Па сутнасцi, канчатковая цана продажу кватэр толькi на 6—12 працэнтаў нiжэйшая за рэальны кошт гатовых кватэр на другасным рынку жылля Мiнска. Аднак трэба ўлiчваць тое, што кватэры прапаноўвалiся пакупнiкам без аддзелачных работ. Пасля правядзення аўкцыёну я пераканаўся ў тым, што багатых людзей у Мiнску хапае, бо аднапакаёвая кватэра была прададзена за 175 мiльёнаў рублёў, а чатырохпакаёвая агульнай плошчай 100,5 кв. м — за 362 мiльёны рублёў. Па правiлах аўкцыёну гэтыя грошы пераможцы таргоў павiнны заплацiць арганiзатару на працягу 14 дзён. Нагадаю, што ў аўкцыёне ўдзельнiчалi толькi фiзiчныя асобы, грамадзяне Беларусi. Паводле звестак iнфармацыйнага сайта УП «Мiнскi гарадскi цэнтр нерухомасцi», агульная цана продажу 19 кватэр дома склала 4 мiльярды 924 мiльёны рублёў. Усяго аўкцыён доўжыўся 1,5 гадзiны. Згадзiцеся, даволi паспяховы гандаль атрымаўся...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ўнiтарнае прадпрыемства «Мiнскi гарадскi цэнтр нерухомасцi» арганiзавала ўпершыню продаж 19 кватэр на свабодным аўкцыёне. Прадаўцом выступала ад |
|