21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Флагман трымае марку

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Па стану на 25 лiпеня ў Гродзенскiм раёне збожжавыя i зернебабовыя культуры ўбраныя без малага з паловы плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць ужо традыцыйна самая высокая ў вобласцi i складае 53,8 цэнтнера з гектара. У лiдарах — СВК «Прагрэс-Верцялiшкi» (82,1 ц/га), а таксама сельгаскааператывы «Кастрычнiк—Гродна», iмя Дзеншчыкова, «Абухава» i «Свiслач», дзе намалочана больш за 60 цэнтнераў з гектара.

Аб асаблiвасцях сёлетняга жнiва карэспандэнту «Звязды» расказаў начальнiк упраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Гродзенскага райвыканкама Iван АЛIЗАРОВIЧ:

— Мы чакалi больш высокага ўраджаю (у нашым разуменнi гэта каля 70 цэнтнераў з гектара), паколькi для гэтага было зроблена вельмi многае. Але нiчога не зробiш, трэба ўбiраць тое, што ёсць.

Усе пытаннi, звязаныя з арганiзацыяй жнiва, вырашаныя. Сельгаспрадпрыемствы забяспечаны палiвам, iншымi матэрыяльнымi рэсурсамi, не ўзнiкае праблем з тэхнiчным аснашчэннем, у прыватнасцi, што датычыцца камбайнаў. У раёне магутная зернесушыльная гаспадарка. Хоць сёлета на такi паступае збожжа з такой вiльготнасцю (у асноўным 12—13 працэнтаў), што яго дасушкi практычна не патрабуецца. Становiшча на таках спакойнае, усё збожжа ў нармальным рытме дапрацоўваецца, iдзе продаж дзяржаве, у першую чаргу — харчовай пшанiцы. На сёння яе прададзена ўжо 18 тысяч 540 тон — гэта палова дзяржзаказу па пшанiцы.

Ёсць праблемы па продажу пiваваранага ячменю, паколькi ўсе яго пасевы — з падгонам. Сёння ў некаторых месцах нават немагчыма ўбiраць, паколькi падгону больш, чым асноўнай масы выспелага калосся.

— Пры падрыхтоўцы сёлетняга ўраджаю цi рабiлася стаўка на нейкiя новыя тэхналогii, гатункi збожжавых i зернебабовых культур?

— Мы рыхтавалiся да плюшчэння збожжа, аднак паколькi адбылося хуткае выспяванне, то гэты аграпрыём практычна не спатрэбiўся.

Што датычыцца гатункаў, то мы штогод робiм пэўныя высновы ў плане рэагавання на розныя прыродныя катаклiзмы, якiя ў апошнiя гады становяцца ўжо нормай. У першую чаргу пры падборы гартункаў звяртаем увагу, каб яны былi ўстойлiвымi да палягання, вытрымлiвалi экстрэмальныя ўмовы. I многае нам удаецца зрабiць. Але ёсць i праблема. Сёння нас нiяк не можа задаволiць набор гатункаў ячменю, што маецца ў краiне. Калi прасачыць перадгiсторыю, то ў савецкi час ячмень быў самай высокаўраджайнай культурай i асноўнай фуражнай. Так, памянялiся крыху ўмовы, гэтага нельга не ўлiчваць. Аднак навука павiнна iсцi наперадзе, каб забяспечваць сельгасвытворцаў гатункамi, якiя здольныя даваць 80—90 цэнтнераў з гектара. Сёння ж нават у спрыяльных умовах не атрымлiваецца больш за 60—70 цэнтнераў. Ёсць над чым задумацца нашым вучоным.

У цэлым жа набор гатункаў па азiмых культурах, лiчу, нармальны. Ёсць нават гатункi з патэнцыялам 100 i больш цэнтнераў з гектара.

— I тым не менш шмат дзе палегласцi хлябоў пазбегнуць не ўдалося. Цi ёсць тут прамая залежнасць не толькi ад прыродных катаклiзмаў, але i гатункаў культур?

— Гэту праблему трэба разглядаць у комплексе, i тут ёсць два нюансы. Чым больш нiзкасцябловыя гатункi — тым яны менш зiмаўстойлiвыя. Больш высакарослыя — больш зiмаўстойлiвыя. Такiм чынам, мы павiнны выбраць аптымальны варыянт.

На жаль, прайшоўшыя пралiўныя дажджы з ураганным ветрам не пашкадавалi пасевы. Але я не бачу ў гэтым вялiкай праблемы, паколькi сучасныя камбайны спакойна i якасна ўбiраюць такую палеглiцу. Што ў раёне i было зроблена. Галоўная задача пры гэтым — не дапусцiць палягання культур да налiву збожжа, тады яго проста не будзе. Але сённяшнi набор гатункаў у асноўным гарантуе, што палягання не адбудзецца, пакуль збожжа практычна не сфармiруецца.

— У сельгаскааператывах Гродзенскага раёна шмат сучаснай замежнай тэхнiкi. А як на яе фоне глядзiцца айчынная?

— У нас, у прыватнасцi, працуе нямала айчынных камбайнаў «КЗС-10». Не хачу ставiць гэты камбайн у адзiн рад з тым жа «Лексiёнам», але гэта ўжо тэхнiка дастойнага ўзроўню. Водгукi механiзатараў аб ёй станоўчыя.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па стану на 25 лiпеня ў Гродзенскiм раёне збожжавыя i зернебабовыя культуры ўбраныя без малага з паловы плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць ужо традыцыйна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика