НОВЫЯ ПАМЕРЫ БЮДЖЭТУ ПРАЖЫТКОВАГА МIНIМУМУ I ДЗIЦЯЧЫХ ДАПАМОГ
Сяргей ГРЫБ.
Урадам краiны зацверджаны новы памер бюджэту пражытковага мiнiмуму ў цэнах чэрвеня. У прыватнасцi, у параўнаннi з папярэднiм БПМ павялiчыцца на 3,5 працэнта i складзе ў сярэднiм на душу насельнiцтва 185 360 рублёў.
Пры гэтым, паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк упраўлення комплексных праблем развiцця сацыяльна-культурнай сферы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Тамара Рак, змянiлiся бюджэты пражытковага мiнiмуму для асобных катэгорый насельнiцтва. Новы БПМ для працаздольных грамадзян вызначаны ў 203 770 рублёў, для пенсiянераў — 162 110, студэнтаў — 195 020, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў — 220 420, а для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 158 070 рублёў. Дарэчы, у сувязi з прыняццем новых бюджэтаў пражытачнага мiнiмуму змяняюцца i памеры некаторых выплат, да прыкладу, «прывязаных» да БПМ сацыяльных пенсiй i дзiцячых дапамог. Так, паводле слоў начальнiка аддзела народанасельнiцтва, сямейнай i гендэрнай палiтыкi Аляксандры Лiсоўскай, з 1 жнiўня памер штомесячнай дапамогi на дзiця ва ўзросце да 3 гадоў павiнен скласцi 120 480, аднаразовай дапамогi пры нараджэннi першага дзiцяцi — 926 800, пры нараджэннi другога i наступных дзяцей — 1 млн. 297, 5 тыс., а заахвочвальная дапамога мацi, што сталi на ўлiк у жаночай кансультацыi да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi, — 185 360 рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урадам краiны зацверджаны новы памер бюджэту пражытковага мiнiмуму ў цэнах чэрвеня. У прыватнасцi, у параўнаннi з папярэднiм БПМ павялiчыцца на 3,5 пр |
|